Зерняжэр гарохавыСлоўнік тэрміналёгіі агульнае расьлінагадоўлі (праект). Менск: Інбелкульт, 1930, Зерняед гарохавы (Bruchus pisorum) — від лістаедаў сямейства , шкодзіць гароху.
Апісанне Цела жукоў даўжынёй каля 5 мм, пукатае, круглаватае, вусікі 11-членікавыя, тонкія, пілаватыя. Надкрылы ўкарочаныя, не прыкрываюць брушка.
Лічынкі першага ўзросту рухомыя, з трыма парамі ног, якія рэдукаваны ў тоўстых, мясістых лічынак наступных узростаў. Развіваюцца ў насенні гароху.
Пашырэнне Сустракаецца ў Еўропе і ўмеранай Азіі (за выключэннем Кітая), Паўночнай Амерыцы.
Развіццё ад яйца да выхаду жука адбываецца ў насенні. На поле жукі трапляюць разам з пасяўным матэрыялам. Лятаюць вясной і ў пачатку лета. Адкладваюць яйцы на паверхні маладых струкоў гароху, пладавітасць самак у сярэднім 130 яец. Праз 6-10 сутак з яйца выходзіць лічынка, якая мініруе створкі струка, а потым пранікае ў гарошыну.
Меры барацьбы Для папярэджання масавага размнажэння шкоднікаў праводзяць аналіз пасяўнога матэрыялу шляхам флатацыі — заражанае насенне ўсплывае. Выкарыстоўваюцца агратэхнічныя і хімічныя меры барацьбы.
Літаратура
Riley, Ed; Clark, S.; Seeno, T. (2003). Catalog of Leaf Beetles of America North of Mexico. Coleopterists Society. ISBN 9780972608718. Lobl, I.; Smetana, A., eds. (2013). Catalogue of Palaearctic Coleoptera, Volume 6: Chrysomeloidea. Apollo Books. ISBN 978-90-04-26091-7.
Катэгорыя:Лістаеды Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе