Трысця́нка, святлуха (Scolochloa) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства . Адзіны прадстаўнік роду — Трысцянка аўсяніцападобная (Scolochloa festucacea).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая светла-зялёная расліна вышынёй 70—200 см, з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, злёгку шурпатае, са шматлікімі парасткамі ў ніжняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, завостранае, з гладкім шурпатым краем, сядзячае. Суквецце — рыхлая мяцёлка даўжынёй да 30 см. Кветкавыя каласкі складаюцца з 3—6 кветак, апушаныя. Калякветнік непрыкметны. Плод — зярняўка жоўтага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Расце па берагах вадаёмаў, на балотах, забалочаных лугах. Іншы раз утварае зараснікі. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны.

Літаратура

Спасылкі

Scolochloa // ИАС «ООПТ России» Genus: Scolochloa Link // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)

Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1827 годзе