25 мая 2020 года афраамерыканец Джордж Флойд памёр у выніку спынення сэрца, выкліканага інтаксікацыяй ужытым ім раней фентанілам у спалучэнні з гвалтоўнымі дзеяннямі паліцэйскага з Мінеапаліса Дэрэка Шовіна, што прыціснуў яму каленам шыю і пратрымаў яго так больш за 7 хвілін, пакуль Джордж ляжаў на дарозе тварам уніз. Паліцыянты Томас Лейн і Дж. Аляксандар Куенг таксама дапамагалі трымаць Флойда, тады як паліцэйскі Ту Тао стаяў побач і глядзеў. Падзеі адбыліся падчас арышту Флойда па падазрэнні ў аплаце пакупак у краме падробленым чэкамВ США начался бунт из-за смерти чернокожего после грубого ареста. Інцыдэнт запісаны некалькімі назіральнікамі на тэлефоны. Відэазапісы, на якіх Флойд неаднаразова казаў: «Я не магу дыхаць», хутка распаўсюджваліся ў сацыяльных медыя і трансляваліся СМІ. Чатыры датычных паліцэйскіх былі звольнены на наступны дзень. Федеральное бюро расследаванняў пачало расследаванне інцыдэнту па просьбе аддзела паліцыі Мінеапаліса, тады як Бюро крымінальнага пераследу Мінесоты разглядала, ці былі дапушчаны парушэнні законаў Мінесоты. Забойства Флойда параўноўваюць з забойствам Эрыка Гарнера 2014 года, які падчас свайго арышту таксама паўтараў «Я не магу дыхаць». Яго таксама задушылі афіцэры паліцыі.

Удзельнікі інцыдэнту Джордж Флойд — 46-гадовы афраамерыканец, ураджэнец Х’юстана, штат Тэхас, які жыў у парку Сент-Луіс, штат Мінесота, дзе працаваў ахоўнікам. Дэрэк Шовін — 44 гады, ветэран паліцыі Мінеапаліса з 19-гадовым стажам. Шовін прыціскаў шыю Флойда да зямлі каленам. Да гэтага ён тройчы адкрываў агонь па людзях, аднойчы забіўшы чалавека. Ту Тао — прайшоў службу ў паліцэйскай акадэміі ў 2009 годзе, быў прыняты на пасаду ў 2012 годзе. У 2017 годзе Тао быў адказчыкам па справе аб празмерным ужыванні сілы, якое было зачынена ў пазасудовым парадку за 25 000 долараў. Томас Лэйн і Дж. Аляксандар Куенг — яшчэ два афіцэры паліцыі, якіх апазналі 27 мая — не фігуруюць на відэа, але былі звольнены ў выніку інцыдэнту.

Падзея Неўзабаве пасля 8 гадзін вечара 25 мая, у Дзень памінання, супрацоўнікі дэпартамента паліцыі Мінеапаліса адрэагавалі на паведамленне пра мужчыну з падробленымі дакументамі на Чыкага Авеню Поўдзень. Згодна з WCCO-TV, Флойд «спрабаваў выкарыстаць падробленыя дакументы ў найбліжэйшай гастраноме». Па даных паліцыі, Флойд знаходзіўся ў машыне і «быў пад нейкім уздзеяннем». Прадстаўнік дэпартамента паліцыі сказаў, што афіцэры загадалі яму выйсці з машыны, пасля чаго ён супраціўляўся арышту.

У той час як паліцыя першапачаткова сцвярджала, што Флойд супраціўляўся арышту, відэа назірання з найблізкай крамы паказала зваротнае.

Па даных паліцыі Мінеапаліса, афіцэры «змаглі надзець на падазраванага кайданкі і адзначылі, што ён, меркавана, мае праблемы са здароўем. Супрацоўнікі выклікалі хуткую дапамогу». Паводле Міністэрства пажарнай аховы Мінеапаліса, медработнікі перамясцілі Флойда з месца здарэння, рабілі масаж грудной клеткі і рабілі іншыя выратавальныя меры для мужчыны. Флойд быў дастаўлены ў медыцынскі цэнтр, дзе ён быў абвешчаны мёртвым. Паводле заявы паліцыі Мінеапаліса, у гэтым інцыдэнце зброя не выкарыстоўвалася.

Частка арышту была знята назіральнікам і апублікавана на Facebook Live. У пачатку відэа Флойд ужо быў прыціснуты тварам да зямлі, а афіцэр Шовін трымаў калена на яго шыі. Флойд шматразова нагадвае Шовіну: «Калі ласка» і «Я не магу дыхаць», адначасова выдаючы стогн і рыданні. Невядомы за кадрам кажа паліцыянтам: «Вы яго ўжо затрымалі. Дайце яму магчымасць дыхаць».

Пасля таго, як Флойд кажа: «Я хутка памру», Шовін загадвае яму «расслабіцца». Паліцыя пытаецца затрыманага: «Што ты хочаш?». Флойд паўтарае: «Я не магу дыхаць» і працягвае: «Калі ласка … калена на маёй шыі, я не магу дыхаць». Паліцыянты загадваюць Флойду «ўстаць і сесці ў машыну», на што затрыманы адказвае: «Я так і зраблю … Я не магу рухацца». Флойд таксама крычыць: «Мама!». Ён жа кажа: «Баліць жывот, баліць шыя, баліць усё», і просіць вады. Паліцыя не рэагуе на гэта. Флойд моліць: «Не забівай мяне».

У Флойда ідзе кроў з носа. Яшчэ адзін назіральнік паведамляе паліцыі, што затрыманы не супрацівіцца арышту. Паліцыя паведамляе, што Флойд «сказаў, што адчувае сябе добра», а назіральнік заяўляе, што той «не ў парадку».

У рэшце рэшт Флойд перастаў рухацца, але Шовін не прыбірае калена з яго шыі. Назіральнікі просяць прыбраць калена і праверыць пульс Флойда. Голас за кадрам пытаецца: «Яны яго забілі?».

Затым прыбыла хуткая дапамога; Шовін дагэтуль трымаў калена, пакуль медыкі не паклалі Флойда на насілкі. Яго загружаюць у хуткую дапамогу і вязуць. Назіральнік за кадрам кажа, што паліцыя «проста забіла» Флойда. Шовін трымаў калена на шыі Флойда па меншай меры сем хвілін, у тым ліку 4 хвіліны пасля таго, як Флойд перастаў рухацца.

Наступствы

Пратэсты

26 мая аўтобусны прыпынак на месцы гібелі Флойда на Чыкагскім праспекце стаў імправізаваным помнікам яму з плакатамі і ўспамінамі руху Black Lives Matter. Шматтысячны натоўп прайшоў да трэцяй акругі паліцыі Мінеапаліса.

Пратэст пачаўся мірна, але пасля перарос у сутыкненні, паліцэйскі ўчастак аблілі фарбай і закідалі камянямі. Затым невялікая група пратэстуючых пачала граміць 3-ці ўчастак паліцыі. Каля 20:00 паліцыянты ў экіпіроўцы спецназа абстралялі натоўп капсуламі з пяском і хімічнымі рэактывамі.

Пратэсты працягваліся ў сераду, 27 мая, у тым ліку на Чыкагскім праспекце і каля 3-га ўчастка. З 18:00 паліцыя пачала ўжываць хімічныя газавыя бомбы і страляць па пратэстантам гумовымі кулямі. Падчас пратэстаў адзін чалавек быў застрэлены, паліцыя затрымала аднаго падазраванага.

Акцыі пратэсту прайшлі ў Лос-Анджэлесе 27 мая, дзе 500—1000 пратэстуючых блакавалі абодва кірункі трасы I-5 каля горада.

27—29 мая акцыі пратэсту таксама прайшлі ў Лос-Анджэлесе, Каліфорніі, Мемфісе (штат Тэнэсі), Сент-Поле (сталіцы штата Мінесота), Нью-Ёрку, Дэнверы (штат Каларада), Альбукерке (штат Нью-Мексіка), Луісвілля (штат Кентукі), Фініксе (штат Арызона), Калумбусе (штат Агаё); былі затрыманы дзясяткі чалавек, некалькі чалавек атрымалі агнястрэльныя раненні.

У Мінесоце і Сент-Поле былі ўведзены рэжымы надзвычайнай сітуацыі тэрмінам на 72 гадзіны.

На фоне пратэстаў губернатар Мінесоты Цім Уолз, у адпаведнасці з прашэннем мэра Мінеапаліса Джэйкаба Фрэя, прыцягнуў для падтрымання парадку ў Мінеапалісе, Сент-Поле і прылеглых раёнах больш за 500 байцоў Нацыянальнай гвардыі ЗША .

Як заявіў Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Твітэрыhttps://tass.ru/proisshestviya/8595751:«Я не магу застацца ў баку і проста глядзець на тое, што адбываецца ў вялікім амерыканскім горадзе Мінэапаліс. Поўная адсутнасць лідарства. Ці слабы мэр — левы радыкал Джейкоб Фрэй — возьме сітуацыю пад кантроль, ці я адпраўлю Нацыянальную гвардыю, каб усё зрабіць як трэба. Гэтыя бандыты апаганьваюць памяць Джорджа Флойда, і я не дазволю адбывацца такому. Я толькі што размаўляў з губернатарам штата Цімам Уолзам і сказаў яму, што вайскоўцы ў яго распараджэнні. У выпадку любых складанасцяў мы возьмем кантроль на сябе, але калі пачынаецца марадзёрствы, пачынаецца і стральба.» 30 мая ў акрузе Фултан (Атланта) быў уведзены рэжым надзвычайнага здарэння з-за пратэстаў.

Расследаванне Эксперты па ўжыванні сілы паліцыяй асудзілі дзеянні Шовіна. Мілан Масон, былы паліцыянт і дырэктар Цэнтра па забеспячэнні правапарадку і крымінальнага правасуддзя пры Тэхнічным каледжы Хенепіна сказаў, што адной з тэхнік, паказаных на відэа, паліцэйскіх навучаліся па меншай меры да 2016 года, а таксама дадаў: «Як толькі [паліцэйскі] кантралюе сітуацыю, вы вызваляецеся. Вось што значыць прымяненне сілы: вы карыстаецеся яе да таго часу, пакуль пагроза не спыніцца».

Праз два дні пасля смерці Флойда мэр Мінеапаліса Джейкоб Фрэй адзначыў расавы характар ​​смерці Флойда і заклікаў прыцягнуць Шовіна да крымінальнай адказнасці. Прадстаўніца Кангрэса ад Мінесоты Ільхана Амар заклікала правесці федэральнае расследаванне інцыдэнту.

Трамп даручыў Мінюсту і ФБР паскорыць расследаванне справы. Генпракурор Уільям Бар інфармаваў Трампа аб ходзе справы. Мэр Мінеапаліса Джэйкаб Фрэй стварыў аб’яднаную камісію для расследавання абставінаў гібелі Флойда.

29 мая Дэрэк Шовін быў арыштаваны і абвінавачаны ў забойстве трэцяй ступені — ненаўмысным забойстве, звязаным з ужываннем сілы. У чэрвені 2021 года яго пакаралі 22 гадамі і 6 месяцамі зняволенняРадыё Свабода .

Заўвагі

Катэгорыя:2020 год у ЗША Катэгорыя:Май 2020 года Катэгорыя:Падзеі 25 мая Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе Катэгорыя:Забойствы ў ЗША Катэгорыя:Першае прэзідэнцтва Дональда Трампа