Генрых Уладзіміравіч Губіш (, Душанбэ) — беларускі і таджыкскі архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся ў Душанбэ. Перад Вялікай Айчыннай вайной жыў у Ленінградзе. Летам 1941 года маці павезла іх з сястрой да сваіх родных на Волгу. Калі нацысты падступіў да Сталінграда, перабраліся яшчэ далей — у Сярэднюю Азію, у ДушанбэГенрих Губиш. Побег из лагеря. 23-06-2019.

Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1956 годзе. Працаваў у Таджыкпраекце (Душанбэ), з 1966 па 1981 г. — галоўным архітэктарам праектаў, майстэрні ў Мінскпраекце, Белкамунпраекце, Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года.

Творчасць Асноўныя працы: гарадскі Палац піянераў і школьнікаў, кінатэатр у Душанбэ (1961), жылыя дамы, рэканструкцыя і распрацоўка інтэр’ераў крамы «Кветкі» па Ленінскім праспекце (1970), Агенцтва друку «Навіны» (1973), Палаца культуры Белсаўпрафа (1980), малых формаў Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР (1973) у Мінску.

Бібліяграфія Что мы оставим потомкам? / Г. В. Губиш, А. М. Ковалевская, Е. П. Петряев. 1982 Губиш, Генрих. «Сатанинское число Брежнева», инопланетяне и КГБ // Лебедь: Независимый бостонский альманах. № 582 от 11 января 2009.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Таджыкістана Катэгорыя:Архітэктары Душанбэ Катэгорыя:Архітэктары Мінска