«Першадрук» — беларускі дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.
Сюжэт Фільм да 500-годдзя беларускага кнігадруку. У 1517 годзе ў Празе Францыск Скарына надрукаваў біблейскую кнігу «Псалтыр», паклаўшы пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню. Гэтая падзея сведчыць аб тым, што Беларусь гістарычна ішла ў рэчышчы агульнаеўрапейскага развіцця. Другі ўрок з грамадскага і асветніцкага подзвігу Скарыны — гэта тое, што ён выдаваў кнігі Бібліі для простага народа, не падзялючы яго па канфесійнай прыналежнасці. Такі запавет Францішка Скарыны актуальны і сёння для адчування і разумення Беларусі як вешчуна талеранцыі.
Здымачная група аўтар сцэнарыя — Уладзімір Мароз рэжысёр — Ігар Чышчэня аператар — Аляксандр Акавіцкі кампазітар — Аляксандр Круцель Крытыка Кінакрытык Тарас Тарналіцкі лічыць, што нават без вялікага экрана фільм выконвае сваю першарадную задачу, дзеля якой ён і ствараўся, — раздзімае агонь цікавасці ў вачах юнага гледача перад зніклым рамяством першых асветнікаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы Ігара Чышчэні