Паўднёвасаа́мская мова — адна з саамскіх моў, на якой размаўляюць саамы ў нарвежскіх фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэлаг, Нур-Трондэлаг, Нурлан і шведскіх ленах Даларна, Емтланд, Вестэрботэн. З усіх саамскіх моў знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе арэалу распаўсюджання гэтых моў.
З усіх 2000 паўднёвых саамаў валоданне мовай адзначаюць толькі 500 чалавек. Мова хутка знікае.
Характарыстыка мовы
Пісьмовасць Мова з'яўляецца адной з шасці саамскіх моў, якая мае афіцыйна зацверджаную пісьмовасць. Нягледзячы на гэта, літаратуры на паўднёвасаамскай мове існуе вельмі мала. Выдадзены паўднёвасаамска-нарвежскі слоўнік.
Сучасны паўднёвасаамскі алфавіт. А а B b D d E e F f G g H h I i Ï ï J j K k L l M m N n O o P p R r S s T t U u V v Y y Æ æ/Ä ä Ø ø/Ö ö Å å
Літары Æ æ і Ø ø ўжываюцца ў Нарвегіі, Ä ä, Ö ö — у Швецыі, што звязана з калькаваннем з тамтэйшых дзяржаўных моў, нарвежскай і шведскай.
Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Zz выкарыстоўваюцца пры напісанні словаў замежнага паходжання.
Спасылкі
Sørsamisk grammatikk Samisk ordboks-og terminologiportal
Катэгорыя:Саамскія мовы Катэгорыя:Мовы Нарвегіі Катэгорыя:Мовы Швецыі