Отніэл Чарлз Марш (; 1831—1899) — амерыканскі палеантолаг, прафесар палеанталогіі хрыбетных Ельскага ўніверсітэта (1866).

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1874), у 1883—1895 гадах прэзідэнт АкадэмііOthniel Marsh .

Біяграфія Отніэл Чарлз Марш нарадзіўся 29 кастрычніка 1831 года ў , штат Нью-Ёрк. У 1860 годзе скончыў Ельскі каледж, затым вывучаў геалогію і мінералогію ў Шефільдскай школе навук, пасля чаго вывучаў палеанталогію і анатомію ў Берліне, Гейдэльбергу і Брэслаў. У 1866 годзе вярнуўся ў Злучаныя Штаты і быў прызначаны прафесарам палеанталогіі хрыбетных Ельскага ўніверсітэта. Ён пераканаў свайго дзядзьку, Джорджа Пібадзі, стварыць пры гэтым універсітэце Музей натуральнай гісторыі Пібадзі.

У 1868 годзе пачаў раскопкі ў Скалістых гарах. Усяго ён апісаў больш за выкапневых жывёл, у тым ліку дыназаўраў, уключаючы брантазаўра і апатазаўра (цяпер аднесеных да аднаго роду), трыцэратапса і таразаўра (выдзеленых ім у сямейства цэратапсід), дыпладока, стэгазаўра, алазаўра, надазаўра і інш., а таксама птэразаўраў, ранніх коней, першых птушак (гесперорніс, іхтыорніс) і г. д. Яго імем названы род птушкатазавых дыназаўраў — атніелія.

На ніве пошукаў закамянеласцяў, праславіўся таксама сваёй непрымірымай варожасцю і суперніцтвам з Эдвардам Копам («касцяныя войны»), якая пачалася з таго, што ён паказаў на памылку Копа (пры рэканструкцыі знойдзенага ім плезіязаўра які прыняў хвост жывёлы за шыю).

У 1877 годзе Геалагічнае таварыства Лондана прысудзіла навукоўцу ганаровую ўзнагароду — медаль Бігсбі.

Вучоны памёр 18 сакавіка 1899 года.

Літаратура

Катэгорыя:Члены Баварскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Палеантолагі ЗША