Ніжнядзе́віцкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ніжнядзевіцк.

Геаграфія Ніжнядзевіцкі раён мяжуе з Семілуцкім, Хахольскім і Рап’ёўскім раёнамі, а таксама Курскай і Белгародскай абласцямі. Плошча раёна складае 1240 км².

Гісторыя Ніжнядзевіцкі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. У 1963 годзе быў скасаваны і аб’яднаны з Хахольскім раёнам, аднак 12 студзеня 1965 года адноўлены.

Эканоміка Вызначальнай галіной раёна з’яўляецца сельская гаспадарка. Плошча сельгасугоддзяў складае 94 тыс. га. Ралля займае 71,2 тыс. га. У структуры пасяўных плошчаў збожжавыя займаюць 53 % ад агульнай плошчы раллі.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі Ніжнядзевіцкі раён / Варонежскі гід

Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці