Канцямі́раўка () — пасёлак гарадскога тыпу (з 1973 года) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Канцяміраўскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 11 060 чалавек (2017). Размяшчаецца за 279 км на поўдзень ад Варонежа. Маецца чыгуначная станцыя на лініі Росаш — Мілерава. Найбліжэйшыя да пасёлка гарады — Росаш і Багучар.
Населены пункт быў заснаваны ў XVIII стагоддзі (у 1759 годзе) першапачаткова як слабада, якая атрымала назву паводле прозвішча яе ўладальніка Канстанціна Кантэміра. У ХІХ стагоддзі сяло Канцяміраўка было ў складзе Канстанцінаўскай воласці Багучарскага павета Варонежскай губерніИсторическая информация о селе Константиновка. У 1871 годзе праз паселішча была пабудавана чыгуначная лінія. Да 1917 года выкарыстоўваліся дзве назвы: Канстанцінаўка і Канцяміраўка.
За савецкім часам у Канцяміраўцы працавалі малаказавод, цагляны, каўбасны, лікёра-гарэлачны і кансервавы заводы.
Вядомыя асобы Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў (1923—2012) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза. Яўген Паўлавіч Плужнік (1898—1936) — украінскі паэт, драматург, перакладчык.
Літаратура
Спасылкі
Пасёлак у базе даных Расіі
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Варонежскай вобласці