Мікалай Васілевіч Драздоў (, Кастрама — , Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1939 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 па 1973 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: кінатэатр «Радзіма», клуб УПК «Спартак»Дроздов Николай Васильевич, архитектор. Информация о фонде, жылыя дамы ў пасёлку аўтазавода (1948—1950), па вул. Леніна (1952), Ленінскім праспекце (1960), Дом палітасветы па вул. Я. Купалы (1956), праект панарамнага кінатэатра на 2420 месцаў на рагу вуліц Я. Купалы і КуйбышаваКогда-то в столице было более двадцати кинотеатров у Мінску, зала-манеж у спартлагеры «Стайкі» пад Мінскам (1968), жылы дом на Прывакзальнай плошчы ў Гродне (1967), пансіянат «Атоліна» ў Мінскай (1968), дом адпачынку «Хваёвы бор» у Брэсцкай (1970) абласцях, будынак сельскагаспадарчай акадэміі ў г. Горкі Магілёўскай вобласці.
Дакументы творчай дзейнасці (фотаздымкі будынкаў, праекты), малюнкі і фотаздымкі сяброў захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены асабістаВольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с..
Узнагароды Узнагароджаны медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя