Канстанцін Кучынскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Жэтысу» з Талдыкаргана.

Клубная кар’ера Выхаванец сталічнага РЦАР-БДУ, з 2015 года пачаў выступаць у Першай лізе за «Зорку-БДУ». У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Дынама», дзе стаў выступаць за дубль. У студзені 2017 года падпісаў з дынамаўцамі паўнавартасны кантракт. Сезон 2017 правёў у дублі, а ў сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду».

У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама», а ў сакавіку 2019 года пасля прагляду далучыўся да бабруйскай «Белшыны». Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйчан і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2020 года падоўжыў пагадненне з «Белшынай». Працягваў выступаць у стартавым складзе бабруйчан, але не выратаваў каманды ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб.

З мая 2021 года пачаў прыцягвацца да складу мінскага «Дынама». Гуляў пераважна за дубль, правёў 2 матчы за клуб у Вышэйшай лізе. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама».

У студзені 2022 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым падпісаў кантракт з «Гомелем», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам.

У пачатку 2024 года, пакінуўшы «Гомель», трэніраваўся з гродзенскім «Нёманам» і салігорскім «Шахцёрам», а ў сакавіку стаў іграком «Іслачы». У ліпені 2024 года пакінуў клуб і далучыўся да казахстанскага «Жэтысу».

Міжнародная кар’ера У 2014—2015 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных абаронцаў зборнай.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Уладальнік Кубка Беларусі: 2022 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2015 Д2 Зорка-БДУ 4 0 2016 дубль Дынама 18 0 2017 дубль Дынама 29 2 2018 Д2 Ліда 20 2 2019 Д2 Белшына 19 0 2020 Д1 Белшына 24 0 2021 Д1 Дынама 2 0 2022 Д1 Гомель 25 0 2023 Д1 Гомель 27 2 2024 (1) Д1 Іслач 14 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган