Ка́нна індыйская (Canna indica) — кветкавая расліна роду раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з галінастым, часта клубнепадобна патоўшчаным карэнішчам. Сцябло прамое, моцнае, вышынёй да 3 метраў. Лісце буйное (да 60 см у даўжыню і да 35 см у шырыню), простае, суцэльнае, скурыстае, з вострай верхавінкай і гладкім краем. Колер лісця бронзава-чырвоны, зялёны, сіні. Кветкі двухполыя, буйныя, чырвона-ружовыя або жоўтыя, зрэдку з плямамі або палоскамі. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ў трапічных і субтрапічных зонах Амерыкі. Натуралізавалася амаль паўсюдна і вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай. Святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.
Літаратура — С. 473.
Спасылкі
Катэгорыя:Імбіракветныя Катэгорыя:Флора Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе