Паца-Ваца — выдуманы персанаж, які з’яўляўся адным з вядучых тэлепраграмы «Мульціклуб» на тэлеканале БТ на працягу 14 год. Згодна з легендай, з’яўляецца іншапланецянінам з планеты Альфамегацэнтаўра, які выпадкова трапіў на Зямлю і адкрыў для сабе свет анімацыі. Пасля закрыцця тэлепраграмы вобраз Паца-Вацы аўтар лялькі Аляксандр Купрыянаў няўдала спрабаваў выкарыстоўваць у межах тэлеканала MTV, потым персанаж некаторы час існаваў у інтэрнэт-праекце на YouTube, а таксама каментаваў футбольныя матчы. Цікавасць да вобраза праявіў французскі прадзюсар Майк Патруш, які хацеў зрабіць персанажа галоўным героем міжнароднага тэлепраекта «Protto». Нядзельны эфір «Мульціклуба» ў 1990-х гадах меў найвышэйшы рэйтынг сярод беларускай дзіцячай аўдыторыі, пасля замежных тэлепраектаў «» і «Дисней-клуб». Пасля закрыцця тэлепраграмы лялькавод Аляксандр Купрыянаў выпадкова знайшоў арыгінал лялькі Паца-Вацы ў сметнікавым кантэйнеры каля офіса тэлерадыёкампаніі.

Спасылкі

Паца-Ваца на Tribuna.com Цішотка “Паца-Ваца” на LSTR Adzieńnie

Катэгорыя:Персанажы тэлесерыялаў