«Мо́ва Фэст» — беларускі фестываль, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Адбыўся 22 лютага 2020 года ў мінскім культурным хабе «ОК16», працавала 6 тэматычных пляцовак. Асноўнымі мэтамі сталі паказ і расповяд пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў, збор разам бізнесу і грамадскіх ініцыятываў, актывістаў і творчай інтэлігенцыі, НДА і актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову, дэманстрацыя рэчаў, з’яваў, вырабаў, розных прадуктаў і мастацкіх твораў, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове, прэзентацыя разнапланавасці і разнастайнасці носьбітаў беларускай мовы. Хэдлайнерам музычнай часткі стаў гурт «Volski».
Спасылкі
Запрашэнне на «Мова Фэст» на symbal.by
Катэгорыя:Беларуская мова ў Беларусі Катэгорыя:Фестывалі Беларусі Катэгорыя:2020 год у Мінску Катэгорыя:Падзеі 22 лютага Катэгорыя:Люты 2020 года Катэгорыя:2020 год у музыцы