Нікацін ()Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.128 — алкалоід, наркотык, які ўтрымоўваецца ў раслінах сямейства паслёнавых (Solanaceae), пераважна ў тытуні, складаючы пры гэтым 0,6-3,0 % ад сухой вагі«Determination of the Nicotine Content of Various Edible Nightshades (Solanaceae) and Their Products and Estimation of the Associated Dietary Nicotine Intake», у меншай колькасці ў таматах, бульбе, баклажанах, зялёных балгарскіх перцах. Нікацінавыя алкалоіды прысутнічаюць таксама ў лісці кокі. Нікацін выкарыстоўваецца раслінамі для барацьбы супраць траваедных, а таксама для ўздзеяння на насякомых, таму нікацін шырока выкарыстоўваўся ў якасці інсектыцыду ў мінулымThe Chemical Components of Tobacco and Tobacco Smoke, а ў цяперашні час аналагі нікаціну, як імідаклапрыд, па-ранейшаму шырока выкарыстоўваюцца.
У невялікіх канцэнтрацыях гэта рэчыва дзейнічае як стымулятар для сысуноў і з’яўляецца асноўным фактарам, які фарміруе залежнасць да тытунекурэння.Як ачысціць арганізм пасля курэння: агульныя рэкамендацыі Паводле даных Амерыканскай асацыяцыі кардыёлагаў, нікацінавая залежнасць гістарычна была адной з самых складаных залежнасцей, ад якой цяжка адмовіцца, у той час як фармакалагічныя і паводніцкія характарыстыкі, якія вызначаюць прыхільнасць да тытуню, аналагічныя тым, якія вызначаюць залежнасць ад наркотыкаў, як гераін і какаін«Nicotine Addiction». American Heart Association.. Колькасць нікаціну ў цыгарэтах паступова павялічваецца з кожным годам, а ў адным даследаванні было ўстаноўлена, што сярэдняе павелічэнне складае 1,6 % на год у перыяд з 1998 па 2005 гады. Гэта было выяўлена для ўсіх асноўных катэгорый рынку цыгарэтConnolly, G. N; Alpert, H. R; Wayne, G. F; Koh, H (2007). «Trends in nicotine yield in smoke and its relationship with design characteristics among popular US cigarette brands, 1997—2005». Tobacco Control 16 (5):.
Спасылкі
Як працуе нікацін / How Nicotine Works. howstuffworks.com
Катэгорыя:Наркотыкі Катэгорыя:Алкалоіды