Валянцін Рыгоравіч Ягошын (, с. Шалап, Тогульскі раён, Алтайскі край) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1968 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1962 па 1968 г. працаваў старшым архітэктарам у праектных арганізацыях Новасібірска. З 1968 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, Белкамунпраекце, з 1973  — галоўны архітэктар праектаў у Белжылпраекце, з 1985 года — мастак у Ратамскай спартыўнай школе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

У час працы у Новасібірску ім запраектаваны генпланы пасёлкаў Новасібірскай вобласці

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынкі аўтатрэста, філіяла Белжылпраекта, «Гроднаэнерга» (у сааўтарстве з В. Давыдзёнкам), мікрараён Форты-1 (1968-71) у Гродне, рэканструкцыя і інтэр’еры кінатэатра «Навіны дня» (1973), будынкі РАУС Заводскага раёна (1975) у Мінску, заводы формаў і абсталявання ў Оршы, БПД у Брэсце (1978—1983), ГПТВ-10 у Мцэнску.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Оршы Катэгорыя:Архітэктары Брэста