Валерый Канстанцінавіч Лябёдка (, г. п. Езярышча, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — , Мінск) — беларускі мастак, доктар педагагічных навук (1994), прафесар (1997).
Біяграфія У 1975 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педінстытута. З 1977 года выкладчык, старшы выкладчык кафедры малюнка і жывапісу гэтай навучальнай установы. З 1991 года ў Маскоўскім педагагічным універсітэце, загадваў кафедрай малюнка і жывапісу. Выкладчыцкую дзейнасць спалучаў з творчасцю, член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік мастацкіх выставак у Віцебску, Маскве, Чэбаксарах, Смаленску.
Літаратура Валерый Лябёдка // Саюз творцаў : фотаальбом / уклад. і аўтар тэксту М. Л. Цыбульскі. — Мн., 2005. — С. 79. Лябёдка Валерый Канстанцінавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 713.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Дактары педагагічных навук