Дзіна Іванаўна Жураўлёва (нар. , с. Соф’е-Кандрацьеўка, Арджанікідзеўскі раён, Данецкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала ў Белкалгаспраекце ў Гомелі, з 1971 года — старшы, вядучы архітэктар у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): карэктура генплана Мінска (1971), ПДП жылых раёнаў Паўднёвы захад (1973), па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1976), Лошыца (1980), Дворышча (1983), Сухарава (1986), праект забудовы мікрараёна Паўднёвы Захад-1 (1975), генплан Мінска (1982), ПДП цэнтра Мінска (1983).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі