Лідзія Паўлаўна Ско́блікава (; нар. , Златавуст, Чалябінская вобласць) — савецкая канькабежка, адзіная 6-разовая алімпійская чэмпіёнка ў гісторыі канькабежнага спорту, абсалютная чэмпіёнка Алімпіяды-1964 у Інсбруку. Заслужаны майстар спорту СССР (1960), кандыдат гістарычных навук (1982), прафесар.

Лідзія Паўлаўна — кавалер двух ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна «Знак Пашаны» і ордэна «За заслугі перад Айчынай» III ступені.

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1960 года (1500 і 3000 м). 4-разовая чэмпіёнка Алімпіяды-1964 (500, 1000, 1500 і 3000 м). Заняла 4-е месца ў 1960 годзе на дыстанцыі 1000 м, а ў 1968 годзе — 6-е на 3000 м і 11-е на 1500 м. Двухразовая абсалютная чэмпіёнка свету (1963, 1964). Рэкардсменка свету на дыстанцыях 1000 м (1963—1968), 1500 м (1960—1962) і 3000 м (1967).

Выступала за чалябінскі «Буравеснік», а ў канцы кар’еры — за маскоўскі «Лакаматыў».

Літаратура

Катэгорыя:Кавалеры Сярэбранага Алімпійскага ордэна Катэгорыя:Канькабежцы СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1964 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1964 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Абсалютныя чэмпіёны свету па канькабежным спорце Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук