Мікалай Іванавіч Лапата (, Крэмінна, цяпер Луганская вобласць, Украіна — , Масква) — Герой Савецкага Саюза (1944). Палкоўнік, кандыдат ваенных навук, дацэнт.

Біяграфія З чэрвеня 1941 года на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, 2-м і 1-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах.

Пры прарыве абароны праціўніка каля в. Сіроціна артылерыйскі дывізіён пад камандаваннем гвардыі капітана М. І. Лапаты знішчыў 19 кулямётаў, 2 мінамётныя і зенітную батарэі, 2 БТР, 7 аўтамашын з ваенным грузам. Пераправіўшыся праз Заходнюю Дзвіну, карэкціраваў агонь дывізіёна, у выніку чаго было знішчана амаль 2 батальёны нямецкай пяхоты і створаны ўмовы для фарсіравання ракі.

Пасля вайны працаваў у Маскве.

Узнагароды Героя Савецкага Саюза прысвоена (22.6.1944) Ордэн Чырвонага Сцяга (28.02.1943) Ордэн Аляксандра Неўскага (21.12.1944) Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (01.02.1944) Ордэн Чырвонай Зоркі (18.07.1943, 30.04.1954)

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Луганскай вобласці Катэгорыя:Кандыдаты ваенных навук Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР