«Акно» — беларускі незалежны кароткаметражны беларускамоўны мастацкі фільм. Творчы калектыў стваральнікаў кінастужкі арганізаваў удзел фільма ў французскім, канадскім і японскім спецыялізіраваных кінафестывалях.
Сюжэт Генадзь ляжыць у хоспісе ў адной палаце з Алесем, натхнёна слухае гісторыі суседа пра тое, што адбываецца за акном. Праз некаторы час Генадзь хоча трапіць да акна і ўбачыць свет на ўласныя вочы. Але да акна яго не перакладаюць, эгаізм і амбіцыі бяруць над ім верх…
У ролях
Здымачная група рэжысёр — Алена Ясінская аўтары сцэнарыя — Вікторыя Федарынчык, Алена Ясінская, Уладзь Кахановіч аператар — Уладзь Пыхцін мастак па святлу — Павал Гілеў гукарэжысёр — Зміцер Мацеюк мантаж — Алена Ясінская каляроўшчык — Агата Міхайлава прадзюсары — Алена Ясінская, Анатоль Новікаў дызайн постэра — Уладзімір Цэслер, Юры Тарэеў
Крытыка Паводле меркавання кінакрытыка Антона Сідарэнкі, кароткаметражная карціна, у якой здымаліся прафесійныя акцёры, мае ўсе прыкметы паспяховага кіно — атмасферу, драматургію, выразна акрэсленую ідэю.
Спасылкі
Фотаматэрыялы са здымак фільма на Facebook.com Фотаматэрыялы са здымак фільма на vk.ru «Акно» на ulej
Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове