Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Умань.

Гісторыя 1930 — заснаваны як Інстытут сацыяльнага выхавання; меў 4 факультэты: тэхніка-матэматычны, сацыяльна-эканамічны, літаратурны і біялагічны; навучанне доўжылася тры гады; першы набор — 120 студэнтаў; 1933 — перайменаваны ў педагагічны інстытут з чатырохгадовым тэрмінам навучання, меў 4 факультэты: гістарычны, літаратурны, матэматычны і біялагічны; 1935 — перайменаваны ў настаўніцкі інстытут; 2 факультэта: фізіка-матэматычны і натуральна-геаграфічны; 15 чэрвеня 1944 — аднавіў працу ў складзе 2 аддзяленняў: фізіка-матэматычнага і натуральна-геаграфічнага; 1946 — аднавіў дзейнасць гістарычны факультэт; 1947 — быў далучаны натуральны факультэт Адэскага настаўніцкага інстытута, праз год — такі жа факультэт Кіеўскага настаўніцкага інстытута; 1952 — Уманскі настаўніцкі інстытут рэарганізаваны ва Уманскі дзяржаўны педагагічны інстытут; 1960 — створаны факультэт педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі; 1967 — інстытуту было прысвоена імя Паўла Рыгоравіча Тычыны — украінскага паэта, перакладчыка, публіцыста, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча УНР і УССР; 1976 — інстытут пачаў падрыхтоўку настаўнікаў агульнатэхнічных дысцыплін і працы; 1998 — інстытут рэарганізаваны ва Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны.

Структура Інстытут эканомікі і бізнес-адукацыі; Гістарычны факультэт; Натуральна-геаграфічны факультэт; Факультэт дашкольнай і спецыяльнай адукацыі; Факультэт пачатковай адукацыі; Факультэт сацыяльнай і псіхалагічнай адукацыі; Факультэт мастацтваў; Факультэт фізічнага выхавання; Факультэт замежных моў; Факультэт украінскай філалогіі; Факультэт інжынерна-педагагічнай адукацыі; Факультэт фізікі, матэматыкі і інфарматыкі.

Спасылкі

Афіцыйная старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Умані Катэгорыя:1930 год ва Украіне