Іван Пятровіч Дані́лаў (нар. ) — вучоны ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі, тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1979), прафесар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1995).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Ляжыткавічы Драгічынскай гміны Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі27 верасня 2014 г. — 90 гадоў з дня нараджэння (1924) Івана Пятровіча Данілава, вучонага ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі, выдатніка аховы здароўя СССР і Мангольскай рэспублікі (цяпер ў Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў школы ў Драгічыне. У час Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 года ў партызанах — сувязны партызанскіх атрадаў імя Шыша, імя Калініна брыгады імя Молатава Пінскага злучэння. З 1944 года ў Чырвонай Арміі — радавы стралковай роты. Быў цяжка паранены. Дэмабілізаваўся ў 1946 годзе. У 1949 годзе скончыў фельчарскую школу ў Пінску і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. Інстытут скончыў у 1955 годзе і працаваў урачом Поразаўскай раённай бальніцы, галоўным урачом Поразаўскага раёна. У 1958 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1961—1964 гадах — асістэнт кафедры, з 1963 года — дацэнтДанилов Иван Петрович // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Влияние хронического тонзиллита на состояние сосудистой системы». З 1964 года І. П. Данілаў на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві, якую займаў па 1973 год, і адначасова галоўны гематолаг Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1971 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Переливание крови, стабилизированной с помощью фосфатноцитратных целлюлозных сорбентов». З 1974 года на пасадзе загадчыка кафедры прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медінстытута. У 1982—1983 гадах кансультант бальніцы ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы. У 1983—1989 гадах зноў на пасадзе загадчыка кафедры Мінскага медыцынскага інстытута. У 1990—1993 гадах І. П. Данілаў займаў пасаду загадчыка лабараторыі гематалогіі Навукова-даследчага інстытута радыяцыйнай медыцыны, з 1993 года — галоўны навуковы супрацоўнік гематалагічнага аддзела Навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па гематалогіі, пульманалогіі, трансфузіялогіі, па праблемах удасканальвання метадаў стабілізацыі кансервавання крыві, прызначанай для масавых пераліванняў, праблемах тромбафіліі і рэалогіі крыві пры інфаркце міякарда і хранічных захворваннях лёгкіх і інш. Кіраваў падрыхтоўкай 2 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, сярод якіх 6 манаграфій і 14 вынаходніцтваў, а таксама васьмі публіцыстычных выданняў. Сярод апублікаванага: Трансфузионная терапия в клинике внутренних болезнй. — Мн., 1975.; Хронический бронхит. — Мн., 1989. (разам з А. Э. Макарэвічам); Размышления западного белоруса (2009), Записки западного белоруса (2011), История не из учебника (2012).

Старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства гематолагаў і трансфузіёлагаў (з 1968 года), член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 5 лістапада 2009 года). Абіраўся дэпутатам раённага Савета ў Мінску (1968—1971).

Сярод яго кніг «Запіскі заходняга беларуса», «Перажытыя рэжымы: нататкі ўдзельніка і сведкі», «Пастка: разнастайнасць бальшавіцкага тэрору».

Узнагароды і званні Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медалі Знак «Выдатніку аховы здароўя СССР» Знак «Выдатніку аховы здароўя МНР»

Літаратура

Спасылкі Данилов Иван Петрович // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт 27 верасня 2014 г. — 90 гадоў з дня нараджэння (1924) Івана Пятровіча Данілава, вучонага ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі, выдатніка аховы здароўя СССР і Мангольскай рэспублікі // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій». Гісторыя цэнтра.

Катэгорыя:Гематолагі СССР Катэгорыя:Гематолагі Беларусі Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Выдатнікі аховы здароўя (СССР)