Людміла Аляксееўна Карманава (дзявочае Акалелава; нар. , с. Вяцкае-на-Амуры, Нанайскі раён, Хабараўскі край — 14 сакавіка 2024, Гомель) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і Аляксея Іванавіча (1914—1987) і Лідзіі Андрэеўны (1919—2006) Акалелавых. Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працавала галоўным архітэктарам Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, у Гомельграмадзянпраекце, з 1971 года — старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі, з 1989 года — галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Гомельпраект».
Пасля выхаду на пенсію працягвала працаваць галоўным архітэктарам праектаў у гомельскіх арганізацыях ПКМ «Будпраект», «Перспектыва-праект», будаўнічай кампаніі «Славія». Выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Ветэран працы.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывала ў Гомелі.
Памерла 14 сакавіка 2024 года пасля хваробы.
Творчасць Асноўныя працы: пракуратура па вул. Пушкіна (1971), прадмаг у мікрараёне № 11 (1985) у Гомелі, блок збудаванняў Івацэвіцкага РОС (1980), прадмаг у мікрараёне Бабры (1981), крыты рынак з клеедраўляных канструкцый у Мазыры (1985), адміністрацыйна-бытавы корпус базы «Культгандаль» у Магілёве (1982), генпланы мікрараёнаў пасёлкаў для чарнобыльскіх перасяленцаў, рэстаран «Ірына» ў Гомелі, офіс з рэстаранам «Стары дом» у Гомелі і многія іншыя.
Сям’я У шлюбе з інжынерам-будаўніком Геніем Яўгенавічам Карманавым (1928—2007) мела дачку Наталлю (нар. 1975), таксама архітэктара.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Мазыра Катэгорыя:Архітэктары Магілёва