Віктар Віктаравіч Клімаў (, г. Нікапаль, Днепрапятроўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Яраслаўлі, Мінскпраекце, з 1971 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП жылога раёна па праспекце Дзяржынскага (1967), праект мясаперапрацоўчага завода ў Мінску (1969), праекты планіроўкі 34 адміністрацыйных раёнаў БССР і Нечарназёмнай зоны РСФСР (1973—1983), эксперыментальны генплан Мазырскай сістэмы населеных месцаў (1983), схема раённай планіроўкі Курскай і Мінскай вобласці (1983—1987).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя