Раніна — археалагічныя помнікі каля вёскі Раніна (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).
Гарадзішча
Знаходзіцца за 4 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Вымнянка, ва ўрочышчы Жаўнерава, на гары (вышыня 20 м), якая абкружана балотам. Пляцоўка амаль круглая памерам 46×40 м. На схілах гары 2 валы і 2 равы. Знойдзены ляпны посуд. Помнік датуецца VI—VIII стст. н. э., адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.
Курганны могільнік Знаходзіцца за 1,8 км на ўсход ад вёскі, на правым беразе ракі Вымнянка, на краі поля. Складаецца з 3 курганоў вышынёй 1,5—2 м, дыяметрам 10—12 м.
Літаратура Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28—33. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчы Віцебскага раёна Катэгорыя:Курганныя могільнікі Віцебскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Раніна