«Саюз Абароны Радзімы і Свабоды» () — вайсковая антыбальшавіцкая арганізацыя часоў Грамадзянскай вайны ў Расеі, утвораная Барысам Савінкавым у сакавіку 1918 года з дазволу камандавання Добраахвотніцкай арміі, генералаў Карнілава і Аляксеева.
Гісторыя
Саюз Абароны Радзімы і Свабоды У ліпені 1918 года Саюз арганізаваў Яраслаўскае, Рыбінскае ды Мурамскае паўстанні. Таксама рыхтаваліся паўстанні ў Маскве і Казані, але арышты некаторых сяброў саюза ў траўні 1918 года скасавалі іх. Пасля задушэння паўстанняў арганізацыя фактычна распалася. Яна мела аддзяленні ў Маскве, Рыбінску, Яраслаўлі, Мураме, Казані і іншых гарадах.
Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды У студзені 1921 года арганізацыя была адноўленая на нарадзе расейскіх эмігрантаў у Варшаве пад назвай Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды (). Цягам 1921—23 гадоў арганізацыя спрабавала весці змаганне і падрыўную дзейнасць супраць бальшавіцкага рэжыма: добраахвотнікі з шэрагаў Народнага саюза накіроўваліся ў СССР для арганізацыі баявых атрадаў і падпольных суполак з мэтаю процідзеяння бальшавіцкай уладзе, набору прыхільнікаў і правядзення спробаў падняцця народнага паўстання для скідывання бальшавізмуГолинков Д. Л. .
Інфармацыйнае Бюро Народнага Союза Абароны Радзімы і Свабоды кожны дзясяты дзень выдавала шматстаронкавыя (не меней за 6-8 аркушаў) «Зводкі Інфармацыйнага Бюро НСАР і С» (). Было выдадзена не меней за 22 нумары; апошні з вядомых — № 22, выдадзены 17 лістапада 1922 года.
У пачатку 1924 года асноўны кантынгент Народнага саюза, дзейны на тэрыторыі Савецкага Союза, быў знішчаны АДПК у ходзе аперацыі «Сіндыкат-2». Лідар НСАРіС Барыс Савінкаў быў арыштаваны у тым жа годзе, а ў наступным забіў самога сябе.
На Беларусі Паводле сведчанняў М. Баравога, усе партызанскія арганізацыі:На тэрыторыі БССР і за мяжой былі аб'яднаныя Савінкаўскім "Саюзам Абароны Радзімы і Свабоды", з якім у цесным кантакце працавалі Булак-Балаховіч і "Беларускі палітычны камітэт". Агульнае караўніцтва аперацыямі належала "Галоўнаму штабу беларускіх партызанаў за мяжой"Але Юрка Віцьбіч вызначае, што беларускія антысавецкія партызаны не маглі мець адзіны цэнтр, а кіраўніцтва Савінкава, Булак-Балаховіча, Саюза Абароны Радзімы і Свабоды ды Беларускага палітычнага камітэта было ад мяжы да Бярэзіны, а ў рэдкіх выпадках — да Дняпра. Таксама паводле Савінкавага абвінаваўчага акта:За перыяд з 1921 па 1923 год органамі УНК-ДПК ліквідаваныя былі наступныя аддзелы "Саюза Абароны Радзімы і Свабоды", якія займаліся шкодніцка-шпіёнскай дзейнасцю, накіраванай выключна на знішчэнне савецкай улады — Заходні абласны камітэт і ягоныя арганізацыі колькасцю звыш за 300 чалавек.
Структура Штаб арганізацыі меў наступную структуру:Союз Защиты Родины и Свободы // Клементьев В. Ф. В большевицкой Москве (1918—1920) — : Русский путь, 1998. — 446 с. — C. 119.
Барыс Савінкаў узначальваў арганізацыю і ад яе імя вёў перамовы з прадстаўнікамі Антанты. Флегант Клепікаў — Савінкаваў сакратар і адначасна скарбнік. Любоў Дыкгаф — Савінкаваў сакратар. Палкоўнік Пярхураў — начальнік штаба. Палкоўнік Гопер — начальнік ваярскіх кадраў. Палкоўнік Страдзецкі — сувязь з Добраахвотнай арміяй на ўсіх франтах. Падпалкоўнік Брэда — выведка, контрвыведка і антыбальшавіцкая прапаганда сярод латышскіх стралковых фармаванняў. Доктар Аксанін (Мікалай Сяргеевіч Рыгор’еў) — начальнік правінцыйнага аддзела і прапаганды. Ротмістр Сумскага гусарскага палка Аляксандр Віленкін — кавалерыйскі цэнтр арганізацыі. Капітан лейб-гвардыі 3-й артылерыйскай брыгады Шрэдэр — артылерыйскі цэнтр. Аляксандр Дыкгаф дапамагаў падтрымліваць зносіны з замежнымі прадстаўнікамі.
Зноскі
Спасылкі
«Сводки Информационного Бюро НСЗР и С». Савинков Б. В. Борьба с большевиками // Литература русского зарубежья. Антология в шести томах — : Книга, 1990. — Т. 1. — Кн. 2. 1920−1925. «Союз защиты Родины и Свободы» и Ярославский мятеж 1918 // Пролетарская революция, 1923. — № 10. Коровин В. В., Русанов Э. П. Дело Бориса Савинкова // История СССР, 1967. — № 6. — С. 143−155. Голинков Д. Л. Крах вражеского подполья. — , 1971. — С. 99−108, 266−274, 357−364.
Катэгорыя:Саюз Абароны Радзімы і Свабоды Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1918 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1918 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1921 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1924 годзе