Ефрасіння Паўлаўна Ляснічая (, в. Брушкава, Дрысенскі павет, Віцебская губерня — , Верхнядзвінскі раён) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія Працоўную дзейнасць пачала ў 1931 годзе ў калгасе «Новы свет» Дрысенскага раёна.
З 1944 года звеннявая льнаводчага звяна ў калгасе «Прафінтэрн», у 1958—1961 гадах — палявод у калгасе імя Ільіча Верхнядзвінскага раёна.
Званне Героя Сацыялістычнай працы Ефрасінні Паўлаўне прысвоена ў 1949 годзе за атрыманне высокіх ураджаяў лёну.
Памерла Ефрасіння Паўлаўна 30 верасня 1976 года. Пахавана ў в. Луначарскае Верхнядзвінскага раёна.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1949) За плённую працу, вялікі ўклад у развіццё гаспадаркі ў 1965 годзе ўдастоена звання «Заслужаная калгасніца». Ордэн Леніна
Літаратура Лесничая Ефросинья Павловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 57. Лесничая Ефросинья Павловна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 265. Лесничая Ефросинья Павловна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 140. Ляснічая Ефрасіння Паўлаўна // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. А. Ф Бубала; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2000. — Кн. 2. — 233. Демешко, З. Суровое поле / З. Демешко // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 193—196.
Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне