Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч) Барэ́йша (нар. , в. Новы Лад, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — , Беларусь) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Новы Строй Верхнядзвінскага раёна.

Вучыўся ў Дзёрнавіцкай васьмігодцы, з 1965 па 1969 год. У 1969 годзе скончыў Наваполацкі нафтавы тэхнікум. Працаваў машыністам, апаратчыкам на Полацкім хімічным камбінаце. Адначасова скончыў завочна факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. У 1971—1973 гг. служыў на Балтыйскім флоце. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на камбінат. З’яўляўся няштатным карэспандэнтам гарадской газеты «Химик».

У 1981 годзе скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1980 года карэспандэнт, з 1983 — намеснік рэдактара полацкай аб’яднанай газеты «Сцяг камунізму». Кіраваў літаратурным аб’яднаннем «Наддзвінне», быў намеснікам старшыні полацкай суполкі Таварыства беларускай мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1989 года, член Саюза журналістаў СССР і Беларусі з 1981 года.

Пасля цяжкай хваробы памёр 13 жніўня 1990 годаВерхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Т. Хадкевіча . Пахаваны на могілках в. Сядлоўцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Паводле іншай быў пахаваны ў Наваполацку або на могілках в. Новы Строй Верхнядзвінскага раёна.

Творчасць Друкавацца пачаў у 1973 годзе. У рэспубліканскім друку дэбютаваў у 1980 годзе. Апавяданні публікаваліся ў калектыўным зборніку «Сустрэча» (1985), анталогіі «Апавяданні пра Вялікую Айчынную». Героі твораў пісьменніка — людзі, якія імкнуцца адшукаць свой шлях у жыцці, нясуць адказнасць за ўсё, што ў ім адбываецца. Падзеі ваенных гадоў аналізуюцца аўтарам з пазіцый сённяшняга дня.

Другая кніга прозы «Крыніца, чыстая вадзіца» выйшла ў Мінску ў 1988 годзе.

У 1980 годзе за публікацыю апавяданняў у часопісе «Маладосць» яму прысуджана прэмія гэтага выдання. М. Барэйша быў удзельнікам VIII Усесаюзнай нарады маладых літаратараў у Маскве.

Аўтар гумарэсак, нарысаў, эсэ.

Крыніцы

Літаратура

Урупіна, Г. М. Барэйша Міхась / Г. М. Урупіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. — Мінск : БелЭн, 1992. — Т. 1 : Абуховіч-Ватацы. — С. 259—260.

Спасылкі

Барэйша Міхась Уладзіміравіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснась Верхнядзвінскі раён. Каляндар-штогоднік. 2015 / Складальнік Н. С. Глацёнак, адказны за выпуск Л. А. Куўшынава // Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Т. Хадкевіча

Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі