«БелАЗ-540» — беларускі савецкі кар’ерны самазвал, які выпускаўся Беларускім аўтамабільным заводам з 1965 па 1985 гады. Першы савецкі аўтамабіль, які атрымаў Дзяржаўны знак якасці СССР.
Гісторыя Работа над новым вялікагрузным самазвалам, закліканым замяніць састарэлы МАЗ-525, пачалася ў толькі што створаным КБ Беларускага аўтамабільнага завода ў Жодзіне ў канцы 1950-х гадоў. У гэты час у сусветнай практыцы пачалі з’яўляцца кар’ерныя самазвалы асаблівай кампаноўкі, якія адрозніваліся ад класічных самазвалаў аднамеснай кабінай, ссунутай налева, вялікім маторным адсекам у правай частцы. Такая кампаноўка дазваляла значна павысіць грузападымальнасць такіх машын, павялічыць іх прадукцыйнасць, манеўранасць, а таксама ствараць цэлы шэраг самазвалаў перспектыўнай грузападымальнасцю 75 тон і вышэй.
Аўтар дызайну — Валянцін Кабылінскі. Ён вызначыў аблічча машыны: з аднамеснай асіметрычна пастаўленай кабінай з адмоўным нахілам ветравога шкла і суцэльным капотам. У канцы 1960 года Кабылінскім былі зробленыя эскізы і чарцяжы агульнага выгляду і каркаса для мадэлі, а ў пачатку 1961 года зроблена пластылінавая мадэль у маштабе 1:10. Па ёй і ўдакладненых чарцяжах канструктары-кузаўшчыкі распрацавалі кабіну, абліцоўванне і ўсё апярэнне самазвала.
14 верасня 1961 года быў выраблены першы доследны ўзор БелАЗ-540. Яго адправілі ў Маскву да адкрыцця XXII з’езда КПСС. Пасля гэтага машына на працягу двух месяцаў экспанавалася на ВДНГ СССР. 9 красавіка 1962 года першы доследны ўзор БелАЗ-540 паступіў у доследную эксплуатацыю ў кар’ер Раздольскага сернахімічнага камбіната (Новы Раздзіл). Цягам 1962—1963 гадоў вырабілі яшчэ некалькі доследных адзінак БелАЗ-540, якія праходзілі завадскія выпрабаванні. Самазвалы з нумарамі 6 і 7 былі адпраўлены на прыёмачныя выпрабаванні на Міхайлаўскі руднік (Курская вобласць). Па выніках завадскіх і дзяржаўных выпрабаванняў канструкцыя самазвала была дапрацавана і тэхнічная дакументацыя на яго ў канцы 1963 года выдадзена на падрыхтоўку вытворчасці.
Першы варыянт дызайну меў падвойныя фары, аб’яднаныя прастакутнымі плафонамі. Калі пазней была пастаўлена задача выкарыстоўваць тую ж кабіну і абліцоўванне на буйнейшай «548-й» мадэлі (грузападымальнасцю 40 т), тады ў якасці ўніфікаванага абліцоўвання з’явіўся Г-падобны буфер з убудаванай у яго правай фарай. Гэта вырашыла праблему выкарыстання ўніфікаванай кабіны на аўтамабілях рознай грузападымальнасці.
У 1964 годзе паводле дапрацаванай дакументацыі выраблена прамысловая партыя з 20 самазвалаў, а ў 1965 годзе пачалася серыйная вытворчасць. Спачатку БелАЗ-540 абсталёўваўся рухавіком Д12А-375Б, бо на Яраслаўскім маторным заводзе яшчэ не была асвоена серыйная вытворчасць больш дасканалага рухавіка ЯМЗ-240.
У 1967 годзе пачалі выпускаць БелАЗ-540А з рухавіком ЯМЗ-240. Аднак пастаўкі матораў ЯМЗ былі недастатковымі, таму БелАЗ-540 з танкавым рухавіком працягваў выпускацца паралельна з «540А» да 1974 года.
У чэрвені 1967 года атэстацыйная камісія Камітэта стандартаў надала самазвалу БелАЗ-540А «Знак якасці».
17 снежня 1976 года быў выраблены 25-тысячны аўтамабіль.
З 1985 года на замену БелАЗ-540А стаў выпускацца мадэрнізаваны самазвал БелАЗ-7522.
Тэхнічныя характарыстыкі БелАЗ-540 БелАЗ-540А Грузападымальнасць, кг 27000 Маса без нагрузкі, кг 21000 Размеркаванне падрыхтаванай масы па восях, кг на пярэднюю вось 10145 на заднюю вось 10855 Дапушчальная маса аўтамабіля, кг 48000 Размеркаванне поўнай масы па восях, кг на пярэднюю вось 15590 на заднюю цялежку 32410 Кабіна аднамесная, суцэльнаметалічная Кузаў суцэльнаметалічны, з разгрузкай назад Аб’ём кузава, куб.м. 15,3 Рухавік Д-12А375, дызельны, V-падобны, дванаццаціцыліндравы, чатырохтактны ЯМЗ-240, дызельны, V-падобны, дванаццаціцыліндравы, чатырохтактны Аб’ём, л 38,8 22,3 Дыяметр цыліндра і ход поршня, мм левы шэраг цыліндраў: 150×180 правы шэраг цыліндраў: 150×186,7 130×140 Магутнасць 375 к.с. пры 1650 аб/хв 360 к.с. пры 2100 аб/хв Максімальны круцільны момант 134 кГм пры 1400–1500 аб/хв 130 кГм пры 1500 аб/хв Ступень сціску 14-15 16,5 Каробка перадач гідрамеханічная, трохступеньчатая. Перадатачныя лікі: I – 2,60; II – 1,43; III – 0,70; задні ход – 1,6 Галоўная перадача 16,15 Тармазы нажны калодачны, на ўсе колы, з пнеўматычным прывадам ручны калодачны, на трансмісію, з механічным прывадам Рулявы механізм «шруба-гайка», з гідраўзмацняльнікам Падвеска пнеўмагідраўлічная Шыны 18.00-25 Максімальная хуткасць, км/г 55 Аб’ём паліўнага бака, л 400 Расход паліва, л/100 км 125
Статыстыка вытворчасці + Статыстыка вытворчасці БелАЗ-540, БелАЗ-540А і мадыфікацый 1965 1966 1967 1968 1969 1970 1971 1972 1973 1974 1975 1976 1977 1978 1979 1980 1981 1982 1983 1984 1985 БелАЗ-540 300 1300 1486 1413 1086 711 774 381 456 222 — — — — — — — — — — — БелАЗ-540А — — 194 507 1114 1632 1628 2098 2094 2279 2514 2404 2173 2378 1593 1379 2107 2223 2258 2275 2310 БелАЗ-540АС — — — — — — — — — — — н.д. 165 н.д. 175 175 180 180 180 180 180 БелАЗ-7510 — — — — — — — 25 50 102 120 105 105 105 100 100 100 100 100 100 100
У кіно
Адзін з доследных БелАЗ-540 здымаўся ў фільме «Каралева бензакалонкі» (1962 г.).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
540