Мікалай Аляксандравіч Каранеўскі (нар. , Дрыса, Віцебская губерня — , Масква) — ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў ваеннае вучылішча, у 1940 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе.

Вайну сустрэў у Панявежысе, дзе служыў у разведаддзеле штаба Прыбалтыйскай ваеннай акругі. Быў намеснікам начальніка разведаддзялення Калінінскага, Прыбалтыйскага франтоў.

Узнагароджаны многімі ордэнамі і медалямі. Пасля вайны генерал-палкоўнік працаваў начальнікам аддзела інфармацыі ў Галоўным разведвальным упраўленні Савецкай Арміі.

Літаратура Каранеўскі Мікалай Аляксандравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 146. Каранеўскі Мікалай Аляксандравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 88. Кореневский Николай Александрович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : БелЭн, 2005. — С. 78. Кореневский Николай Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 515.

Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССР