Алена Уладзіміраўна Фраленка (нар. , Дрыса, Віцебская губерня — ) — беларускі вучоны. Доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973).

Біяграфія У 1937 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. У 1937—1938 гадах — урач Полацкай гарадской паліклінікі. У 1938—1941 гадах загадвала Росіцкім урачэбным участкам Віцебскай вобласці. 1941 год — ардынатар кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута.

У час Вялікай Айчыннай вайны сувязная партызанскага атрада, начальнік медыка-санітарнай службы асаблівага партызанскага атрада (1941—1944); 1946—1950 гадах — ардынатар, асістэнт кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута.

У 1956 годзе Алене Уладзіміраўне Фраленка прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1970 — прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук.

Навуковая дзейнасць Вывучала пытанні этыялогіі і патагенезу, дыягностыкі, прафілактыкі рэўматызму; рэўматычныя захворванні суставаў. Распрацавала класіфікацыю хранічных захворванняў лёгкіх; прапанавала комплексны метад лячэння нагнаіцельных працэсаў у лёгкіх. Працавала над пытаннямі дыягностыкі і дыферэнцыяльнай дыягностыкі хранічных бранхітаў.

Аўтар больш за 120 навуковых прац.

Літаратура Фроленко Елена Владимировна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 562. Фроленко Елена Владимировна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — Т. 7 : Снегирь-Ящерицын. — 397. Фраленка Алена Уладзіміраўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск, 1974. — Т. 10 : Сошна-Фут. — С. 622.

Елена Владимировна Фроленко: (К 50-летию со дня рождения) //Здравоохр. Белоруссии. — 1965. — № 8. — С. 95.

Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ