Яўген Аляксандравіч Фёдараў (нар. , Відзы, Ковенская губерня— , Ленінград) — пісьменнік.

Біяграфія Дзяцінства прайшло па-за межамі Беларусі — на Паўднёвым Урале, што абумовіла тэмы яго творчасці. Атрымаў пачатковую адукацыю ў школе і ў ваенна-тапаграфічным вучылішчы, якое скончыў у 1918 годзе.

Удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў на Заходніх і Усходніх франтах. У 1922—1932 гадах займаў значныя пасады ў народнай гаспадарцы — кіраваў землеўпарадкаваннем у Сталінградзе, Віцебску, быў дырэктарам зямельных трэстаў у Горкім, Растове-на-Доне, Ленінградзе. Адначасова займаўся літаратурнай працай, у розныя гады супрацоўнічаў з газетамі «Деревенская коммуна» (Ленінград), «Витебские известия», друкаваўся ў розных выданнях з 1916 года.

У 1931 годзе скончыў экстэрнам Маскоўскі інстытут землеўпарадкавання. У даваенны перыяд некалькі гадоў працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам АН СССР, стаў прафесійным пісьменнікам, увайшоў у Саюз сялянскіх пісьменнікаў, з 1937 года ўвайшоў у Саюз савецкіх пісьменнікаў.

3 самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў на паўночна-заходнім кірунку, быў у партызанскіх злучэннях, удзельнічаў у прарыве блакады Ленінграда.

Творчасць Асноўныя тэмы твораў — гісторыя Урала і Сібіры, Грамадзянская вайна — трылогія «Каменный пояс», «Ермак» і інш.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Літаратура Таленавіты пісьменнік // Віцебскі рабочы. — 1957. — 20 студз. — С. 3. Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 290—291. Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 171—172. Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.]; уклад. К. С. Шыдлоўскі; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1998. — С. 595.

Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Выпускнікі Дзяржаўнага ўніверсітэта па землеўпарадкаванні Катэгорыя:Пісьменнікі СССР