Аляксей Віктаравіч Міране́нка (; — ) — вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, доктар біялагічных навук (1962), прафесар (1972), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1981).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Ільінка (зараз у Аляксееўскім раёне Белгародскай вобласці Расіі). У 1938 годзе скончыў прыродазнаўчы факультэт Варонежскага педагагічнага інстытута і паступіў ў аспірантуру пры Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны А. В. Міраненка ў дзеючай арміі: кулямётчык, ваенны тэхнік другога рангу, курсант, капітан — начальнік хімічнай службы палкаБотаника (исследования): Сборник научных трудов. Выпуск 40. / Ин-т эксперимент. бот. НАН Беларуси — Минск: Право и экономика, 2011. — 641 с. . У баях пры фарсіраванні ракі Одэр быў цяжка паранены, праходзіў лячэнне ў шпіталях у Германіі, Польшчы. Дэмабілізаваны ў горадзе Ульянаўск.
З 1 снежня 1945 года працаваў старшым навуковым супрацоўніка у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР, потым — у адноўленым Інстытуце біялогіі. У маі 1948 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Динамика накопления провитамина А (каротина) у бобовых кормовых растений в их онтогенезе». У 1949—1951 гадах — дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР, у 1952—1954 гадах — намеснік дырэктара Інстытута біялогіі Акадэміі навук БССР па навуковай рабоце. У 1961 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Физиолого-биохимическая характеристика разных видов люпина в связи с условиями произрастания». У 1964—1988 гадах на пасадзе загадчыка лабараторыі бялковых рэчываў і азоцістага абмену Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па вывучэнню заканамернасцей утварэння і намнажэння алкалоідаў, бялковых рэчываў і амінакіслот у лубіне, зніжэнню ўтрымання алкалоідаў у ім. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій і брашур. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 15 кандыдацкіх дысертацый.
На працягу шэрагу гадоў А. В. Міраненка ўзначальваў секцыю «Біяхімія раслін» Усесаюзнага біяхімічнага таварыства, уваходзіў у склад Праблемнага савета УАСГНІЛ па вытворчасці і выкарыстанню бялкоў у народнай гаспадарцы, быў старшынёй навуковага савета Акадэміі навук БССР па праблеме «Фізіялогія і біяхімія раслін і мікраарганізмаў».
Узнагароды і званні Ордэн Чырвонай Зоркі, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, Заслужаны дзеяч навукі БССР, медалі і граматы.
Літаратура
Спасылкі МИРОНЕНКО Алексей Викторович (05.03.1911—22.04.1998) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Ботаника (исследования): Сборник научных трудов. Выпуск 40. / Ин-т эксперимент. бот. НАН Беларуси — Минск: Право и экономика, 2011. — 641 с.
Катэгорыя:Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці