Арыядна Барысаўна Ладыгіна (, Менск — , ) — беларускі вучоны-эстэтык, музычны крытык і педагог. Доктар філасофскіх навук (1976).

Біяграфія Нарадзілася года ў г. Менску ў сям’і інжынера Барыса Ладыгіна і Арыядны Пампееўны Александроўскай, сястры беларускай спявачкі Ларысы Александроўскай. Мела сястру Вольгу (нар. 1922), якая стала архітэктарам.

Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў 1950 годзе. Выкладала ў 1950—1951 гадах Саратаўскім музычным вучылішчы, у 1954—1955 гадах у Маскоўскай кансерваторыі і у 1955—1958 гадах у Казанскай кансерваторыі. 3 1958 года старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1961 загадчыца сектара музыкі. 3 1963 у Беларускай акадэміі музыкі, з 1973 загадчыца кафедры марксізму-ленінізму, з 1978 прафесар.

Памерла 10 красавіка 2021 годаПамерла мастацтвазнаўца Арыядна Ладыгіна.

Навуковая дзейнасць Даследавала праблемы народнасці мастацтва, пераемнасць культур (пераважна на матэрыяле беларускай музыкі), гісторыю беларускага музычнага тэатра. Выступала як музычна-тэатральнальны крытык.

Творы Народнасць савецкага мастацтва і беларуская музыка. Мн., 1961; Искусство и современность. Мн., 1964; Искусство: Диалектика преемственности. Мн., 1979 (разам з В. В. Грыніным); О преемственности в искусстве. М., 1982 (з ім жа); Книга по эстетике для музыкантов. М.; София, 1983 (у сааўтарстве); Искусство в системе духовных ценностей общества. М., 1986 (разам з В. В. Грыніным); Le caractère populaire de l’art socialiste // Actes du VIIe congrès international d’esthétique. Bucarest, 1977. T. 2.

Літаратура

Катэгорыя:Музычныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Музычныя эстэтыкі Катэгорыя:Музычныя крытыкі СССР