Яўгенія Яфімаўна Ліневіч (, Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе, аспірантуру ў 1967 г. У інстытуце пазнаёмілася з будучым мужам Яраславам Ліневічам. Працавала разам з ім у Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1962 года — аспірант, галоўны спецыяліст, старшы навуковы супрацоўнік БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Оршы (1959), Лепеля (1960), ПДП набярэжнай (1961), цэнтральнай часткі (1969) Віцебска, жылога раёна па Маскоўскай шашы ў Мінску (1963).

Аўтар 69 навуковых прац, у т.л.: «Планіроўка і забудова новых гарадоў Беларусі» (Масква, 1976), «Горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый Беларускай ССР» (Мінск, 1986), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя гарадскіх паселішчаў БССР» (Мінск, 1986, у аўтарскім калектыве), «Планіроўка, забудова і добраўпарадкаванне раёнаў гарадскога будаўніцтва на намыўных тэрыторыях» (РКН 63-87, у аўтарскім калектыве).

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Яраславам Ліневічам (1932—2024).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Оршы Катэгорыя:Архітэктары Лепеля Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі