Павел Пашэвіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, з 2018 года пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ, дзе хутка замавацаўся ў складзе. У асноўнай камандзе барысаўчан дэбютаваў 11 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выступаць за дубль.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Гарадзеі». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 ліпеня 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым звычайна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль.

У пачатку 2021 года, вярнуўшыся з арэнды, рыхтаваўся да новага сезона ў складзе БАТЭ, а ў сакавіку быў арандаваны «Гомелем», аднак не полі з’яўляўся рэдка. У ліпені 2021 года быў пераведзены ў дзяржынскі «Арсенал», дзе трывала з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў БАТЭ.

У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у «Слуцку», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ». Замацаваўся ў аснове сталічнай каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2023 года арэнда ў «Энергетыку-БДУ» была падоўжана на сезон 2023.

У снежні 2023 года пасля вяртання з арэнды падпісаў новы двухгадовы кантракт з БАТЭ.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

1 чэрвеня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (2:0) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль БАТЭ 27 0 2019 дубль БАТЭ 25 1 2020 (1) дубль БАТЭ 14 2 2020 (2) Д1 Гарадзея 2 0 2021 (1) Д1 Гомель 3 0 2021 (2) Д2 Арсенал 18 0 2022 Д1 Энергетык-БДУ 27 1 2023 Д1 Энергетык-БДУ 27 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ