Павел Мінаевіч Раманаў (, Чыта, Забайкальская вобласць, Расійская імперыя — , Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Пасля ўсталявання Савецкай улады ў Беларусі пражываў і працаваў у Гомелі. У 1927—1929 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Дэмабілізаваўшыся, працаваў на партыйных пасадах. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях з нямецкімі войскамі. Застаўшыся на акупаванай тэрыторыі, стаў удзельнічаць у падпольным руху. З мая 1942 года Раманаў займаў пасаду другога сакратара Суражскага падпольнага райкама ВКП (б), а з верасня таго ж года — першага сакратара Бешанковіцкага падпольнага райкама ВКП (б). 8 кастрычніка 1942 года ён быў прызначаны камандзірам партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь», якая пад яго кіраўніцтвам паспяхова дзейнічала на тэрыторыі Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Дрысенскага, Асвейскага, Расонскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці Беларускай ССР, нанесла праціўніку вялікія страты і вызваліла ад акупацыі буйныя тэрыторыі.

13 мая 1944 года Раманаў узначаліў атрад прыкрыцця і прыняў бой з праціўнікамі, адцягваючы іх на сябе, пакуль асноўныя сілы брыгады вырываліся з акружэння. У тым баі Раманаў загінуў. Пахаваны каля г. п. Ушачы.

Узнагароды

Герой Савецкага Саюза Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Леніна

Памяць

Імем П. М. Раманава названы вуліцы ў Добрушы, Бешанковічах і аграгарадку Ула Бешанковіцкага раёна.

Крыніцы

Літаратура

Романов Павел Минаевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред. Ю. В. Баженов [и др.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. — С. 118. Камбрыг Раманаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. — С. 145. Крачкоўскі, А. Камбрыг Павел [Мінаевіч] Раманаў / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2002. — 23 ліп. — С. 3. Прыдзвінне шануе свайго Героя / падрыхт. А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2015. — 20 лют. — С. 5.  — С. 91.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны