Іван Агеевіч Макарэ́нкаСустракаецца варыянт прозвішча Макаранка (нар. ) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1971).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Кузьмінічы Чавускага павета Магілёўскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыў Мінскі дарожна-механічны тэхнікум. У 1938—1940 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, у горадзе Самарканд. У 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам у вёсцы Асінаўка Чавускага раёна. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на Заходнім фронце. У 1942—1944 гадах у партызанах — камандзір узвода, камандзір 12-га партызанскага атрада, які дзейнічаў на тэрыторыі Магілёўскай і Смаленскай абласцей12-й партизанский отряд // Виртуальный музей «Наследие» . У 1944—1945 гадах І. А. Макарэнка займаў пасаду начальніка Чавускага раённага дарожнага аддзела. У 1950 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і застаўся працаваць у ім. У 1950—1952 гадах клінічны ардынатар кафедры акушэрства і гінекалогіі, у 1952—1955 гадах — аспірант, у 1955—1960 гадах — асістэнт. У 1956 годзе пад кіраўніцтвам акадэміка Л. С. Персіянінава абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1960—1969 гадах на пасадзе дацэнта, у 1969—1988 гадах — прафесара кафедры акушэрства і гінекалогіі.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па пытаннях прафілактыкі лактацыйных мастытаў, мясцовага абязбольвання пры гінекалагічных аперацыях, люмінесцэнтнай цытадыгностыкі пры прафілактыцы раку маткі, дабраякасных і злаякасных пухлін жаночай палавой сферы і інш. Аўтар двух рацыяналізатарскіх прапаноў.

Кіраваў падрыхтоўкай 2 кандыдацкіх дысертацый. Прымаў удзел у VIII Міжнародным супрацьракавым кангрэсе ў Маскве ў 1962 годзе.

Сярод апублікаваных прац: Оценка эффективности местного обезболивания при гинекологических операциях методом плетизмографии и пневмографии: Автореферат дис. на соискание учен. степени кандидата мед. наук / Минский гос. мед. ин-т. — Мн.: [б. и.], 1955. — 18 с.; 20 см. Применение люминесцентной цитологической микроскопии при массовых профилактических осмотрах женщин // Здравоохранение Белоруссии, 1966, № 6. Люминесцентная цитодиагностика и её значение в профилактике рака матки — Мн.: Беларусь, 1973. — 151 с.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Літаратура

Макаранка Іван Агеевіч // Памяць: Чавускі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкалегія: А. Н. Вінкевіч, [і інш.]; укладальнікі: Р. А. Аўраменка, П. М. Сырадоеў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2001. — С. 600.  — С. 549. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. ― Минск, 1999.

Спасылкі Макаренко Иван Агеевич // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Макаренко Иван Агеевич // Чавуская бібліятэчная сетка Макаренко Иван Агеевич // Праект «Память народа» Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі 12-й партизанский отряд // Виртуальный музей «Наследие»

Катэгорыя:Акушэры СССР Катэгорыя:Гінеколагі СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны