Сафія Валянцінаўна Манкевіч (, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1974 годзе. У 1974—1977 гадах працавала інжынерам-архітэктарам праектна-канструктарскага бюро Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. З 1977 г. — старшы лабарант кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры, з 1978 года — асістэнт кафедры архітэктуры прамысловых будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы: адміністрацыйна-бытавыя карпусы Слуцкага і Лагойскага (1978), Івянецкага (1981) ПМО, цэх пашыву адзення ў г.п. Узда (1981).
Аўтар навуковых артыкулаў і манаграфіі па архітэктуры мастоў, праблемах размяшчэння транспартных збудаванняў у розным асяроддзі. Упершыню ў Беларусі распрацавала базавую праграму курсу «Архітэктура мастоў, транспартных тунэляў і метрапалітэнаў».
Бібліяграфія Архитектура мостов : История и современность / С. В. Манкевич. — Минск, 2009.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя