Вальдэмар Сяргеевіч Марокін (нар. , Харкаў) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Якуцкай АССР і БССР, у Мінгарвыканкаме, Міністэрстве культуры БССР, з 1980 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1961 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы: тыпавыя праекты серыі жылых і грамадскіх будынкаў для будаўніцтва ў БССР, РСФСР, ГДР, МНР, індывідуальных жылых дамоў у Мінску, Магілёве, Полацку, Якуцку, Пакроўску, Мірным Якуцкай АССР, помнікі Ф. Скарыну ў Полацку, У. І. Леніну ў Пінску, праект фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Нароўлі.

Узнагароды Дзве другія прэміі і дыпломы конкурсу за праект мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя