Камуністычная партыя Украіны () — палітычная партыя ва Украіне, заснаваная ў 1993 годзе пасля зняцця забароны на стварэнне партый з камуністычнай ідэалогіяй ва Украіне. Нязменным лідарам партыі з моманту заснавання з’яўляецца Пётр Сіманенка.

Камуністычная партыя Украіны лічыць сябе пераемнікам Камуністычнай партыі Украіны ў складзе КПСС.

16 снежня 2015 суд горада Кіева забараніў дзейнасць КПУУлады Украіны забаранілі кампартыю // Lenta.ru па прычыне дэкамунізацыі і забароны на прапаганду адпаведных ідэй. Аднак, на момант 2018 года пастанова суда аб забароне не ўступіла ў сілу і Камуністычная партыя Украіны афіцыйна не забароненая і можа прымаць удзел у выбарахТлумачальная запіска: Забаранілі ці ва Украіне камуністычную партыю? // 112.ua.

Міжнароднае супрацоўніцтва Паводле інфармацыі на афіцыйным сайцеПаплечнікі КПУ , КПУ супрацоўнічае з наступнымі партыямі і рухамі левай скіраванасці: Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі Камуністычная партыя Кітая Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова Еўрапейскія аб’яднаныя левыя/Лева-зялёныя паўночных краін Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі Венгерская працоўная партыя Левыя Камуністычная партыя Грэцыі Прагрэсіўная партыя працоўных Кіпра Камуністычная партыя Партугаліі Камуністычная партыя Канады Камуністычная партыя В’етнама Камуністычная партыя Венесуэлы Камуністычная партыя Турцыі Баас

Катэгорыя:Палітычныя партыі Украіны Украіна