Кле́тка (), сустракаецца цэ́ляА. Арцішэўскі (2000), ву́заКлетка // Кароткі руска-беларускі фармакалагічны слоўнік (1995), камо́ркаКлетка // Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. Гродна: ГрДМУ, 2001Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2013. — 94 с. ISBN 978-985-7058-13-6. — структурна-функцыянальная адзінка ўсіх жывых арганізмаў, для якой характэрны свой метабалізм і здольнасць да ўзнаўлення. Ад навакольнага асяроддзя клетка аддзелена плазматычнай мембранай. Адрозніваюць два асноўныя тыпы клетак: пракарыятычныя (даядзерныя), якія не маюць сфарміраванага ядра, характэрныя для бактэрый і археяў, і эўкарыятычныя (ядзерныя), у якіх маецца ядро, уласцівыя для ўсіх іншых клетачных форм жыцця, у прыватнасці раслін, грыбоў і жывёл. Да няклетачных форм жыцця належаць толькі вірусы, але яны не маюць уласнага метабалізму і не могуць размнажацца па-за клеткамі-гаспадарамі.
Усе арганізмы дзеляцца на аднаклетачныя, каланіяльныя і шматклетачныя. Да аднаклетачных належаць бактэрыі, археі, некаторыя водарасці і грыбы, а таксама пратысты. Каланіяльныя і шматклетачныя арганізмы складаюцца з вялікай колькасці клетак. Розніца паміж імі заключаецца ў тым, што каланіяльныя арганізмы складаюцца з недыферэнцыраваных або слаба дыферэнцыраваных клетак, якія могуць выжываць адна без аднае. Клеткі мнагаклетачных арганізмаў больш-менш спецыялізаваныя на выкананне пэўных функцый і залежаць адна ад аднае ў працэсах жыццядзейнасці. Да мнагаклетачных арганізмаў належыць у ліку іншых і чалавек, цела якога складаецца прыкладна з 1013 клетак.
Клеткі ўсіх жывых арганізмаў маюць цытаплазматычную мембрану, якая валодае выбіральнай пранікальнасцю. У бактэрый, грыбоў і раслін зверху мембраны ёсць больш трывалая, чым мембрана, клетачная сценка. Унутрыклетачнае змесціва — гэта цытаплазма, клетачнае ядро і арганоіды. Цытаплазма забяспечвае ўмовы для працякання асноўных працэсаў жыццядзейнасці клеткі.
Гісторыя адкрыцця і даследавання клеткі Большасць клетак маюць вельмі маленькія памеры (дыяметр большасці клетак не перавышае 20—100 мкм, а ў шарападобных бактэрый — 1,5 мкм), таму іх нельга разгледзець няўзброеным вокам. Адкрыццё клеткі стала магчымым толькі пасля вынаходніцтва мікраскопа. Гэта адбылося ў канцы XVI — пачатку XVII ст. Аднак толькі ў 1665 годзе, англічанін Роберт Гук прымяніў мікраскоп для даследавання жывых арганізмаў. Гук вывучыў пад мікраскопам тонкі зрэз корка і ўбачыў яго ячэістую будову, падобную да пчаліных сотаў. Гэтыя ячэйкі Гук і назваў клеткамі.
Хутка клетачную будову раслін пацвердзілі італьянскі біёлаг і ўрач М. Мальпігі і англійскі батанік Н. Гру. Іх увагу прыцягнулі форма клетак і будова іх абалонак. У выніку ўзнікла ўяўленне аб клетках як аб «мяшочках», або «пузырках», напоўненых «пажыўным сокам».
Значны ўклад у вывучэнне клеткі ўнёс галандскі мікраскапіст А. ван Левенгук, які адкрыў аднаклетачныя арганізмы — інфузорыі, амёбы, бактэрыі. Ён таксама ўпершыню назіраў клеткі жывёл — эрытрацыты і сперматазоіды.
У пачатку XIX ст. былі зроблены спробы вывучэння ўнутранага змесціва клетак. У 1825 г. чэшскі вучоны Я. Пуркінэ адкрыў ядро ў яйцаклетцы птушак. Ён таксама ўвёў паняцце «пратаплазма», якое адпавядае сённяшняму паняццю цытаплазмы.
У 1831 г. англійскі батанік Р. Броўн упершыню апісаў ядро ў клетках раслін, а ў 1833 г. ён прыйшоў да высновы, што ядро з’яўляецца абавязковай часткай расліннай клеткі. Такім чынам, у гэты час мяняецца ўяўленне аб будове клетак: галоўным сталі лічыць не клетачную абалонку, а ўнутранае змесціва.
У 1838 г. была апублікавана праца нямецкага батаніка М. Шлейдэна, у якой ён выказаў ідэю аб тым, што клетка з’яўляецца асноўнай структурнай адзінкай раслін.
Грунтуючыся на працы М. Шлейдэна і іншых даследчыкаў, нямецкі заолаг і фізіёлаг Т. Шван у 1839 г. апублікаваў кнігу «Мікраскапічныя даследаванні аб адпаведнасці ў структуры і росце жывёл і раслін», у якой разглядаў клетку як універсальны структурны кампанент жывёл і раслін. Шван зрабіў шэраг абагульненняў, якія потым назвалі клетачнай тэорыяй. Ён лічыў, што ўсе жывыя істоты складаюцца з клетак, якія ў раслін і жывёл маюць падобную будову.
Шван, як і Шлейдэн, памылкова лічыў, што клеткі ў арганізме ўзнікаюць з няклетачнага рэчыва. Таму вельмі важным дапаўненнем у клетачнай тэорыі стаў прынцып нямецкага біёлага Р. Вірхава: «Кожная клетка — ад клеткі» (1858).
Будова клетак пракарыёт
Клеткі пракарыёт (бактэрый) могуць мець розную форму: шарападобную (кокі), палачкападобную (бацылы), сагнутую (вібрыёны), спіральна закручаную (спірылы) і інш. Памеры клетак пракарыёт, як правіла, значна меншыя, чым эўкарыёт, і ў сярэднім складаюць 0,25—10 мкм. Аднак ёсць выключэнні: клеткі некаторых ніткаватых серабактэрый маюць дыяметр каля 50 мкм, выяўлены спірахеты даўжынёй да 250 мкм, а найбуйнейшыя з вядомых бактэрый дасягаюць у памеры 750 мкм (0,75 мм).
Паверхневы апарат пракарыятычных клетак уключае цытаплазматычную мембрану і клетачную сценку. У некаторых бактэрый паверхневы апарат мае дадатковую вонкавую мембрану. Клетачная сценка многіх бактэрый можа быць пакрыта слізістай капсулай.
Будова і функцыі цытаплазматычнай мембраны падобныя да такіх жа ў эўкарыёт. Клетачная сценка бактэрый істотна адрозніваецца па будове ад абалонак клетак раслін і грыбоў. Яе аснову складае цвёрдая рашотка з поліцукрыду мурзіну.
У некаторых бактэрый ёсць варсінкі — тонкія бялковыя вырасты на паверхні клеткі. Функцыя варсінак заключаецца ў прымацаванні бактэрый да клетак іншых арганізмаў, розных часцінак, а таксама ў пераносе ДНК ад адной бактэрыяльнай клеткі да другой.
Клеткі некаторых відаў бактэрый маюць жгуцікі (адзін, некалькі або шмат), якія могуць быць у некалькі разоў даўжэйшыя за саму клетку.
Пракарыёты, як вынікае з іх назвы, не маюць аформленага ядра. Іх спадчынная інфармацыя ўтрымліваецца, як правіла, у кальцавой малекуле ДНК, якая размяшчаецца непасрэдна ў цытаплазме і ўмоўна называецца бактэрыяльнай храмасомай. Акрамя бактэрыяльнай храмасомы, у цытаплазме клетак могуць змяшчацца невялікія малекулы ДНК, здольныя аўтаномна падвойвацца і пры дзяленні перадавацца даччыным клеткам. Такія пазахрамасомныя (дадатковыя ў адносінах да храмасомы) структуры называюцца плазмідамі.
Бактэрыяльныя клеткі не маюць мембранных арганоідаў, характэрных для клетак эўкарыёт. Функцыю гэтых арганоідаў выконвае цытаплазматычная мембрана або яе вытворныя. Цытаплазматычная мембрана пракарыёт можа ўтвараць уцісканні ўнутр клеткі — мезасомы, якія часта маюць выгляд закручаных у спіраль або клубок утварэнняў. Лічыцца, што мезасомы могуць прымаць удзел ва ўтварэнні папярочных перагародак пры дзяленні клетак, а таксама служыць месцам прымацавання бактэрыяльных храмасом.
Акрамя таго, у пракарыятычных клетках адсутнічае клетачны цэнтр і цыташкілет. У той жа час у цытаплазме размяшчаюцца шматлікія рыбасомы, якія маюць будову, падобную да рыбасом эўкарыёт, але адрозніваюцца меншымі памерамі.
У некаторых бактэрый, якія жывуць у вадаёмах або капілярах глебы, ёсць асобыя газавыя вакуолі. Змяняючы іх аб’ём, бактэрыі могуць перамяшчацца (усплываць і пагружацца) з мінімальнымі затратамі энергіі.
У клетках цыянабактэрый утрымліваюцца акруглыя замкнутыя мембранныя структуры — храматафоры, у якіх размешчаны фотасінтэтычныя пігменты.
Будова клетак эўкарыёт Існуе мноства відаў эўкарыятычных арганізмаў, у т.л. расліны, жывёлы, грыбы, пратысты. Нягледзячы на значныя адрозненні ў будове і спосабе жыцця, для ўсіх эўкарыёт ёсць шэраг агульных прыкмет, якія датычацца будовы і функцыянавання іх клетак.
Клеткі эўкарыёт разнастайныя па форме і памерах. Клеткі могуць быць плоскімі, верацёнападобнымі, шарападобнымі, мець адросткі. Як правіла, іх форма залежыць ад становішча ў арганізме і той функцыі, якую яны выконваюць. А функцыі, у сваю чаргу, вызначаюцца знешняй і ўнутранай будовай.
Амаль усе клеткі арганізма чалавека і жывёл маюць прынцыпова падобную будову. Звонку яны пакрыты плазматычнай мембранай, якая адмяжоўвае змесціва клетак ад знешняга асяроддзя. Унутры знаходзяцца клетачнае ядро і цытаплазма з арганоідамі.
Плазматычная мембрана забяспечвае ўспрыняцце і перадачу сігналаў, якія паступаюць з навакольнага асяроддзя, унутр клеткі. Праз мембрану ажыццяўляецца паступленне ў клетку адных рэчываў і вывядзенне з яе — другіх. Усе гэтыя працэсы вызначаюцца асаблівай будовай мембраны і дазваляюць захоўваць неарганічныя і арганічныя рэчывы ўнутры клеткі ў строга вызначаных канцэнтрацыях, г.зн. падтрымліваць пастаянства хімічнага саставу клеткі.
Усе жывыя клеткі складаюцца з цытаплазмы (запаўняе ўнутраную прастору клеткі) у якой размяшчаюцца розныя арганоіды і клетачныя ўключэнні, а таксама генетычны матэрыял у выглядзе малекулы ДНК. Цытаплазма — паўвадкае (студнепадобнае) унутранае асяроддзе клеткі. У ёй размяшчаюцца пастаянныя спецыялізаваныя структуры — арганоіды, а таксама непастаянныя кампаненты, або ўключэнні (тлушчы, глікаген, пігменты). Да арганоідаў клеткі адносяцца: эндаплазматычная сетка, рыбасомы, мітахондрыі, лізасомы, комплекс Гольджы і інш. Яны выконваюць жыццёва важныя функцыі, забяспечваючы ўсе віды дзейнасці клеткі.
У арганоідзе, які называюць мітахондрыяй, выпрацоўваюцца злучэнні, што з’яўляюцца крыніцай энергіі. У лізасомах дзякуючы актыўнасці спецыфічных бялкоў (ферментаў) адбываюцца працэсы расшчаплення складаных арганічных малекул, якія трапілі ў клетку, да больш простых. 3 іх клетка сінтэзуе неабходныя ёй злучэнні.
Абавязковай часткай любой здольнай да дзялення клеткі з’яўляецца ядро. Яно кантралюе практычна ўсе функцыі клеткі, уключаючы дзяленне. Звычайна ў клетцы маецца адно ядро, радзей — некалькі або многа. У ядры размяшчаюцца храмасомы, якія ўтрымліваюць дэзоксірыбануклеінавую кіслату (ДНК), у якой заключана спадчынная інфармацыя. Усе клеткі чалавечага цела маюць па 46 храмасом. Выключэннем з’яўляюцца палавыя, у якіх змяшчаецца толькі 23 храмасомы.
У некаторых клетак маюцца жгуцікі, раснічкі, скарачальныя ніці — арганоіды спецыяльнага прызначэння.
Прастора клеткі абмяжоўваецца клетачнай абалонкайCell structures and functions . Раслінныя клеткі пакрыты цвёрдай абалонкай з порамі (плазмадэсмамі), утрымліваюць хларапласт.
Існаванне ў клетцы ядра з’яўляецца асновай падзелу клетак на ядзерныя і без’ядзерныя, але на самай справе розніца ў будове клетак гэтых груп тычыцца не толькі ядзер.
Арганізмы могуць складацца як з адной, так і са шматлікіх клетак. У шматклетачных арганізмах, клеткі розных органаў значна адрозніваюцца адна ад адной як па марфалагічнай, так і па біяхімічнай будове.
Хімічны састаў клеткі
Клеткі жывых арганізмаў утрымліваюць некалькі відаў хімічных спалучэнняў з рознай будовай і ўласцівасцямі. Састаў гэтых спалучэнняў можа адрознівацца ў розных груп арганізмаў. Большая частка клеткі складаецца з вады (70 — 80 %). Яна стварае спрыяльнае асяроддзе ажыццяўлення біяхімічных рэакцый, а таксама можа быць вынікам біяхімічных рэакцый. Састаў астатніх элементаў звычайна падаецца ў далях да масы клеткі без уліку вады.
40-60 % сухой масы клеткі складаецца з бялкоў, якія выконваюць розныя функцыі, ад будаўнічай і рэгуляцыйнай да транспартнай і шматлікіх іншыхСтруктура клетки . У сваю чаргу бялкі складаюцца з амінакіслот. У большасці бялкоў да амінакіслот далучаны іншыя элементы, што надае ім спецыфічныя ўласцівасці.
Акрамя бялкоў, амінакіслоты складаюць пептыды і поліпептыды. Яны выконваюць розныя функцыі, з’яўляюцца гармонамі, натуральнымі антыбіётыкамі і г.д.
Нуклеінавыя кіслоты (ДНК і РНК), граюць важную ролю ў перадачы спадчыннай інфармацыі, а таксама ў біясінтэзе бялкоў.
Вугляводы выконваюць галоўную энергетычную функцыю, і функцыю назапашвання энергіі.
Ліпіды ствараюць аснову клетачнай абалонкі, але акрамя гэтага яны ўдзельнічаюць амаль ва ўсіх клетачных працэсах (рэгуляцыйных, транспартных, камунікацыйных, метабалічных).