Цімафей Емяльянавіч Салтановіч (, в. Асінаўка — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія Працоўную дзейнасць пачаў у пятнаццацігадовым узросце: працаваў пастухом ў калгасе «Бальшавік». У 1933 годзе абраны старшынёй гэтага калгаса. У 1937—1941 гадах быў старшынёй выканкама Веравойшанскага і Машкаўскага сельсаветаў Аршанскага раёна.

У Вялікую айчынную вайну ваяваў на фронце ў радах дзеючай арміі. Быў камандзірам узвода, палітруком роты, камандзірам роты. У ходзе баявых дзеянняў атрымаў два цяжкія раненні.

Пасля вайны звольнены з ваеннай службы, працаваў загадчыкам аддзела райкама партыі. У 1946—1950 гадах старшыня выканкама Пішчалаўскага сельсавета Аршанскага раёна. У 1950—1975 гадах старшыня калгаса імя Кірава Аршанскага раёна.

За поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1966 годзе ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1971 гг.

Узнашароды Герой Сацыялістычнай Працы (1966) Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны»

Памяць

Мемарыяльная дошка ў гонар Ц. Е. Салтановіча на будынку Пішчалаўскага сельвыканкама ў в. Пішчалава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Літаратура Салтановіч, Т. Е. Дасягненні і рэзервы калгаса імя Кірава, Аршанскага раёна / Т. Е. Салтановіч, Б. М. Розенблюм, Ф. М. Карыткін. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1952. — 70 с. Солтанович Тимофей Емельянович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 306. Солтанович Тимофей Емельянович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 208. Северинец, К. Светлые росы / К. Северинец // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 301—304.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Старшыні калгасаў