Людміла Уладзіміраўна Паўлава (, Брэст) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла ў 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў БелНДІдзіпрасельбудзе, з 1974 года — архітэктар, з 1986 года — начальнік аддзела Беларускага спецыялізаванага навукова-рэстаўрацыйнага ВА «Белрэстаўрацыя» Міністэрства культуры БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Аўтар праектаў рэстаўрацыі шэрагу помнікаў архітэктуры Беларусі, у т.л. касцёлаў у Раўбічах (1978), Вілейцы (1985), жылога дома ў Магілёве (1980).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі