Іван Аляксандравіч Буканаў (, Калужская вобласць — , Чырвоная Слабада, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Камандзір узвода ўпраўлення лейтэнант Іван Аляксандравіч Буканаў 15 лістапада 1943 года карэкціраваў агонь артылерыйскай батарэі: у ходзе бою знішчыў 5 кулямётных кропак праціўніка. Пры адбіцці варожай контратакі з двума байцамі знішчыў гарматны разлік ворага, захапіў пушку і біў з яе па пяхоце і танках праціўніка, да таго часу, пакуль хапіла снарадаў. Затым узарваў сваю часовую зброю, а забітага і параненага баявых сяброў вынес да сваіх.
Загінуў у баі 3 снежня 1943 года пры вызваленні Мала-Савінскага сельскага Савета. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 3 чэрвеня 1944 годаЮбілейныя даты, значныя падзеі Дубровеншчыны ў 2018 годзе .
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калужскай вобласці Катэгорыя:Лейтэнанты СССР