Анатоль Уладзіміравіч Пятрэнка (, сяло Нова-Георгіеўскае, Акцябрскі раён, Прыморскі край) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1973 г. — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, з 1984 года — архітэктар Кастрычніцкага раёна Мінска.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1967 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы: праекты прафілакторыя на Асіповіцкім вадасховішчы (1976), паліклінікі ў Асіповічах (1979); у аўтарскім калектыве: студэнцкі клуб Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1982), шматпрофільная бальніца ў Пінску (1982).

Узнагароды 2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект чыгуначнага вакзала ў Мінску (1974, у аўтарскім калектыве).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Асіповічаў Катэгорыя:Архітэктары Горак Катэгорыя:Архітэктары Пінска