Сяргей Рыгоравіч Ко́ўчур (нар. ) — вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі неарганічных матэрыялаў, доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1990).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Прыдзіркі ( Мінскай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія сілікатаў». У 1958—1963 гадах працаваў на шклозаводзе імя Ф. Э. Дзяржынскага ў горадзе Барысаў. У 1964—1967 гадах на пасадзе дырэктара Барысаўскага завода пластмасавых вырабаў, у 1967—1970 — начальнік цэха, начальнік аддзела тэхнічнага кантролю на Віцебскім заводзе радыёдэталейУчёные Беларуси. Ковчур, Сергей Григорьевич (доктор технических наук; химическая технология; род. 1934).. З 1970 года С. Р. Коўчур у Віцебскім тэхналагічным інстытуце, прафесар кафедры «Ахова працы і хімія» канструктарска-тэхналагічнага факультэта, у 2015—2016 гадах яе загадчык. У 1971—1974 гадах займаў пасаду дэкана вячэрняга агульнатэхнічнага факультэта, у 1974—1987 — загадчыка кафедрай «Цеплатэхніка, ацяпленне, вентыляцыя і ўвільгатненне», у 1987—1989 — кафедры «Праектаванне прамысловых прадпрыемстваў», у 1989—2014 гадах — кафедры «Ахова працы і прамысловая экалогія».

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац у галіне хіміі і тэхналогіі сілікатаў, прамысловай экалогіі, тэхналогіі вырабаў хатняга прызначэння і будаўнічых матэрыялаў з выкарыстаннем прамысловых адходаў. Сааўтар шэрагу патэнтаў і «Англа-рускага слоўніка па хіміі і тэхналогіі сілікатаў».

Сярод публікацый: Хрустальные стёкла с малым содержанием PbO // Стекло и керамика. — 1963. — № 5. — С. 31—34. Основы технологии химического фрезерования. — Мн., 1979. (разам з С. С. Кузьміновым і А. М. Лапіным). Использование редкоземельных элементов для производства цветного стекла / С. Г. Ковчур, В. А. Федорова, А. П. Гайдук. — Мн.: Вышэйшая школа, 1982. Окрашивание стекла переходными и редкоземельными элементами. — Мн., 1993. Охрана труда в лёгкой промышленности: учебное пособие / С. Г. Ковчур [и др.] ; УО «ВГТУ». — Витебск: УО «ВГТУ», 2015.

Узнагароды Сярэбраныя медалі ВДНГ (1963, 1973), знак «Выдатнік хімічнай прамысловасці СССР» (1966); знак «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» (1979, 1980); знак Дзяржаўнага камітэта адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў працы» (1986); грамата Міністэрства вышэйшай адукацыі БССР і ЦК ЛКСМБ (1977); Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1979, 1984, 1985); Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994, 2004); Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2002); Ганаровая грамата (2009) і падзяка (2011) Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь; Ганаровая грамата Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005); Ганаровы граматы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1973, 1976, 1977, 1987,1999, 2004, 2009, 2014).

Літаратура

Спасылкі Ковчур Сергей Григорьевич // Бібліятэка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Учёные Беларуси. Ковчур, Сергей Григорьевич (доктор технических наук; химическая технология; род. 1934). // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Ковчур Сергей Григорьевич // База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Выпускнікі БНТУ Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Эколагі СССР Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Дэканы ВДТУ