Любоў Паўлаўна Коўшыкава (; — Гісторыя кафедры «Анатомія жывёл» ) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1980), прафесар (1981).
Біяграфія Нарадзілася ў Чолсма Галіцкага павета Кастрамской губерні РСФСР (сучасны Галіцкі раён Кастрамской вобласці Расіі). У 1945 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут і засталася ў аспірантуры на кафедры анатоміі. З 1954 года працавала ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце (сучасная Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) асістэнтам кафедры анатоміі, з 1961 года — дацэнт. У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Иннервация и кровоснабжение слюнных желез свиней». Са снежня 1977 па чэрвень 1993 займала пасаду загадчыка кафедры, у 1993—2006 гадах — прафесара.
Пасля выхаду на пенсію жыла ў горадзе Галіч Кастрамской вобласці. Памерла 19 лістапада 2010 года. Пахавана на радзіме, у вёсцы Чолсма Галіцкага раёна.
Навуковая дзейнасць Навуковая дзейнасць Л. П. Коўшыкавай звязаная з вывучэннем марфалогіі нервовай сістэмы і сасудаў органаў стрававання сельскагаспадарчых жывёл і пушных звяроў.
Літаратура
Спасылкі Гісторыя кафедры «Анатомія жывёл» // Сайт ВДАВМ
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны