Худжандскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка Бабаджана Гафурава () — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Таджыкістана і Сярэдняй Азіі, другі па буйнасці ўніверсітэт Таджыкістана (пасля Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта ў Душанбэ), заснаваны ў 1932 годзе. Размешчаны ў горадзе Худжанд.
Універсітэт быў заснаваны на базе курсаў па падрыхтоўцы настаўнікаў для сярэдніх школ. У савецкі час універсітэт называўся Вышэйшым педагагічным інстытутам, затым перайменаваны ў Ленінабадскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. Кірава. Інстытут на час стварэння меў толькі два аддзяленні: хіміка-біялагічнае і фізіка-матэматычнае, на якіх навучалася 26 студэнтаў. Штат выкладчыкаў складаў усяго 9 чалавек. Пасля атрымання Таджыкістанам незалежнасці інстытут быў перайменаваны ў Худжандскі дзяржаўны ўніверсітэт. Сёння ўніверсітэт носіць імя акадэміка Бабаджана Гафурава.
Выкладчыкі і выпускнікі Мухіддзін Фархат — таджыкскі пісьменнік і перакладчык.
Катэгорыя:Худжанд Катэгорыя:Універсітэты Таджыкістана Катэгорыя:1932 год у Азіі